У Гродзенскай універсітэцкай клініцы для выяўлення інсультаў сталі выкарыстоўваць штучны інтэлект
Інсульты, інфаркты, анкалогія — праблема сучаснай цывілізацыі. У лячэнні гэтых захворванняў галоўнымі фактарамі з'яўляюцца час і правільная дыягностыка. Для паляпшэння выніку гродзенскія дактары вырашылі выкарыстаць нейрасетку.
Унікальную задумку рэалізавалі ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы, дзе ўжо сабрана салідная база камп'ютарных алгарытмаў па некалькіх клінічных напрамках, піша sb.by.
Першая паталогія, па якой была праведзена велізарная праца, — гэта ішэмічныя інсульты галаўнога мозгу. Для стварэння модуля дыягностыкі гэтай паталогіі выкарыстоўваліся выявы прыкладна паўтары сотні чалавек — тысячы размечаных МРТ пацыентаў з выяўленым ішэмічным інсультам. Тэсты паказалі: нейрасетка дакладна вызначае паталогію — дакладнасць дыягностыкі склала 98 адсоткаў.
Канчатковы дыягназ у любым выпадку ставіць доктар, але тэхналогіі значна паскараюць пастаноўку дыягназу і павышаюць яго дакладнасць, канстатуе доктар кабінета МРТ Андрэй Пракаповіч.
Каментары