У Наваполацку асудзілі пратэстанцкага пастара і служыцеля царквы
11 снежня ў Наваполацку затрымалі пастара пратэстанцкай «Царквы Валадарства Божага» Аляксандра Герасімовіча і служыцеля гэтай царквы, мясцовага паэта Вадзіма Сафонава, паведамляюць у сацсетках.
12 снежня над абодвума мужчынамі прайшоў суд, ім прысудзілі па 15 сутак за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У пастара Аляксандра Герасімовіча сямёра дзяцей, у Вадзіма Сафонава — трое дзяцей, адно з якіх хворае на аўтызм.
Каментары