У Мінскім раёне прадаюць, бадай, самае дарагое лецішча ў краіне.
Плошча ўчастка, на якім размясціўся цагляны будынак плошчай 930 м2, даволі вялікая (для дачнай тэрыторыі) — 12 сотак, піша «Точка».
Размешчаны аб'ект с/т «Малінка». Знаходзіцца за 15 км ад Мінска, побач з Юхнаўскім запаведнікам.
«Эксклюзіўны загарадны дом, узведзены ў класічным стылі па індывідуальным праекце ў экалагічна чыстым раёне», — сказана ў рэкламе аб'екта.
У загалоўку аб'явы аб продажы пазначана, што кошт лецішча з «шыкоўным інтэр'ерам у палацавым стылі» — $5 млн, што паводле актуальнага курсу складае 17,654 млн рублёў.
Унутранае напаўненне чатырохузроўневага цаглянага дома ўражвае: «вытанчаная мэбля італьянскіх фабрык: Provasi, Riva, Bellotti Ezio, свяцільні Possoni, Masiero, якія падкрэсліваюць раскошнае ўбранне».
Прадавец таксама дадаў, што аздабленне санвузлоў выканана пліткай Versace, а кухня ўкамплектаваная тэхнікай прэміяльных брэндаў Gaggenau (Германія) і Lacanche (Францыя).
Пабудаваны аб'ект у 2020 годзе. Дах — металічны, ацяпленне — газавае, ёсць каналізацыя, а вада — са свідравіны.
Зямля знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. На ўчастку ёсць гараж.
Каментары