Новы міністр замежных спраў Польшчы адказаў на віншаванне Латушкі: «Жыве Беларусь!»
Новы міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі адказаў у сацсетцы Х на віншаванне Паўла Латушкі ў сувязі з назначэннем на пасаду кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Польшчы.
Dziękuję, Panie Ministrze; Białoruscy demokraci zawsze będą naszymi braćmi, których powitamy kiedyś w rodzinie wolnych, europejskich narodów. Żywie Biełaruś!
«Дзякуй, спадар міністр, беларускія дэмакраты заўсёды будуць нашымі братамі, якіх мы аднойчы будзем вітаць у сям'і свабодных еўрапейскіх народаў. Жыве Беларусь!» — напісаў Сікорскі.
У сваім віншаванні на адрас новага міністра замежных спраў Польшчы кіраўнік НАУ Павел Латушка адзначыў, што беларусы спадзяюцца на падтрымку Польшчы ў барацьбе за свабоду і незалежнасць.
«Прызначэнне міністрам замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага дае нам упэўненасць у тым, што Польшча працягне прыкладаць актыўныя намаганні па падтрымцы дэмакратычных памкненняў беларускага народа, падтрымліваць незалежнасць і суверэнітэт нашай краіны. Перакананы, што новы міністр замежных спраў Польшчы глыбока ведае, што адбываецца ў нашай краіне. <…> Польшча з'яўляецца адной з найбуйнейшых краін у Еўрапейскім саюзе і яе ўплыў у ЕС можа быць фактарам, які будзе шмат у чым вызначаць далейшую палітыку ЕС у дачыненні да дыктатарскага рэжыму і падтрымкі еўрапейскага выбару беларусаў», — напісаў Латушка пра прызначэнне новага міністра замежных спраў Польшчы.
«Неверагодна, што гэта адбываецца так блізка ад мяжы НАТА і ЕС». Польскі прэзідэнт на саміце ААН згадаў пра беларускіх палітвязняў
Туск стаў прэмʼерам на фоне ахалоджання ў адносінах з Украінай. Вось што ён заявіў наконт яе далейшай падтрымкі ў вайне
Туск і гродзенцы на каленях: расійская прапаганда выкарыстоўвае ФОТА 18-гадовай даўніны, каб абразіць Украіну
Новы польскі прэм'ер Дональд Туск прадставіў свой будучы ўрад
Каментары