Усяго патроху11

Жыхары Лоеўскага раёна казачна ўпрыгожылі сваю тэрыторыю да Новага года ВІДЭА

Прыгожы ролік выклалі ў тыктоку гаспадары хаты ў вёсцы Бывалькі Лоеўскага раёна. У гэтай сям'і пяцёра дзяцей, старэйшыя сыны ўжо дарослыя, а самы малодшы сёлета пайшоў у першы клас. 

Скрыншот з відэа

Мясцовыя жыхары пастараліся ад душы: у двары гасцей сустракаюць пацешныя фігуры святочных гномікаў, снегавікоў, маленькіх цмокаў, велізарныя лічбы 2024, па-навагодняму ўпрыгожаныя ялінкі.

Так старанна і з душой сваю хату сям'я ўпрыгожвае ўжо не першы год. У мінулы раз, напрыклад, у іх у двары было не менш казачна.

«Напэўна, гэта і ёсць наша навагодняя традыцыя — упрыгожваць хату, бо ўжо больш за 10 гадоў мы гэта робім вялікай дружнай сям'ёй. Сёлета ўпрыгожвалі цэлы тыдзень», — падзялілася з карэспандэнтам выдання Sputnik 18-гадовая Вікторыя, якая выклала сёлета ролік у інтэрнэт.

Ідэя аформіць хату так, каб яна была бачная нават з космасу, належыць гаспадыні і маці пецярых дзяцей Людміле Пазняк. У мінулым яна — педагог-арганізатар. Муж Ігар працуе кіроўцам у КСУП «Бывалькі».

Па словах Ігара Пазняка, на гэту прыгажосць спатрэбілася вельмі шмат гірляндаў — прыкладна 500 метраў. На працягу 10 гадоў сям'я пастаянна дакупляла новыя і рамантавала старыя.

Малыя архітэктурныя формы — вынік фантазіі гаспадыні казачнай вясковай хаты. Цмок, лічбы і заяц зробленыя з пенапласту, аленя і сані муж з жонкай змайстравалі разам з дроту, для стварэння снегавікоў спатрэбіліся пластыкавыя шары.

«Кожны год дадаем нешта новае, таму аднавяскоўцы чакаюць гэтай прыгажосці не менш, чым мы. Вядома ж, ніхто проста так не праходзіць моўчкі, заўсёды знойдуць цёплыя словы», — адзначае Людміла.

Чытайце таксама:

Як выбраць ялінку, каб яна доўга не абсыпалася

Майстар-клас па вырабе навагодніх цацак праходзіць у сядзібе Ваньковічаў

Ялінка, у якую можна ўвайсці, і навагодняе мястэчка. Як выглядае вячэрні Мінск за два тыдні да Новага года ФОТЫ

Паглядзіце, якія прыгожыя цацкі на ялінку можна самому зрабіць з вінных коркаў ФОТЫ

Каментары1

  • Язэп
    17.12.2023
    Малайцы. Галоўнае - ні кроплі спалучэнняў чырвонага і белага. Правільныя колеры перыяда цемры позняга лукашызму - белы ды сіні. Як у прыбіральні начнога клуба, каб наркаманы не здолелі трапіць шпрыцам ў вену.

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага8

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Усе навіны →
Усе навіны

У спа-зоне аквапарка «Лебядзіны» здарыўся пажар

Ва Узбекістане затрымалі вядомага расійскага журналіста Аляксея Піваварава і яго здымачную групу8

Пуцін зацвердзіў рэкордныя ваенныя расходы на 2025 год2

Трамп прызначыў паслом у Францыі Чарльза Кушнера. Яго маці арганізавала знакамітыя ўцёкі з гета ў Навагрудку5

«На першым спатканні я б прапанавала ўсім жанчынам плаціць самастойна»5

У Мінску пабудуюць новую важную дарогу4

«Можна ўзяць аўтамат і перасекчы мяжу?» Павук спытаў у памежнікаў, ці законна расійскія войскі ў 2022 годзе перайшлі беларуска-ўкраінскую мяжу6

Сэрвісу «Яндэкс.Таксі» пагражаюць блакіроўкай: на АНТ выйшаў разгромны рэпартаж12

У Мсціславе трое дзецюкоў ад нуды закідалі яйкамі чужыя аўто і разнеслі альтанкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага8

Аўтаслесар, афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага

Галоўнае
Усе навіны →