Свет

У Ісландыі пачалося вывяржэнне чарговага вулкана

Даўжыня расколіны ў вулкане складае каля 3,5 км, лава цячэ з хуткасцю каля 100-200 кубічных метраў на секунду. Гэта ў шмат разоў больш, чым пры папярэдніх вывяржэннях.

Фота: Icelandic Met Office

На паўвостраве Рэйк'янес на паўднёвым захадзе Ісландыі пасля некалькіх моцных землятрусаў адбылося вывяржэнне вулкана, піша Бі-бі-сі.

Раней з рыбацкага гарадка Грындавік эвакуявалі каля 4 тысяч чалавек, а размешчаны непадалёк геатэрмальны курорт «Блакітная лагуна» быў закрыты.

Вывяржэнне пачалося за 4 км на паўночны ўсход ад Грындавіка ў 22:17 паводле мясцовага часу, паведаміла ісландскае метэаралагічнае бюро, удакладняючы, што сейсмічная актыўнасць рухаецца ў бок горада.

Даўжыня расколіны ў вулкане складае каля 3,5 км, лава цячэ з хуткасцю каля 100-200 кубічных метраў на секунду, дадалі ў ведамстве.

Метэаралагічнае бюро Ісландыі адзначае, што гэта ў шмат разоў больш, чым пры папярэдніх вывяржэннях на паўвостраве Рэйк'янес за апошнія гады.

З канца кастрычніка ў раёне сталіцы краіны Рэйк'явіка назіраецца павышаная сейсмічная актыўнасць, там былі зарэгістраваныя тысячы падземных штуршкоў.

На фотаздымках і відэа, апублікаваных у сацсетках, відаць, як лава вырываецца з вулкана. За гадзіну да таго ў гэтым раёне была зафіксавана чарада землятрусаў.

Фота: Icelandic Met Office

Старшы афіцэр грамадзянскай абароны Відзір Рэйнісан паведаміў Нацыянальнай тэлекампаніі RUV, што вывяржэнне адбылося хутка і, мяркуючы з усяго, было «даволі буйным». Паводле яго слоў, лава цячэ ва ўсіх напрамках з вялікай расколіны ў вулкане.

«Лава вырывалася з вулкана высокімі струменямі, так што, мяркуючы з усяго, вывяржэнне было магутным у самым пачатку», — сказаў ён.

Вывяржэнне можна назіраць з Рэйк'явіка, які знаходзіцца прыкладна за 42 км на паўночны ўсход ад Грындавіка.

Адзін з відавочцаў у горадзе распавёў Бі-бі-сі, што палова неба ў напрамку Грындавіка чырвонага колеру, у паветра паднімаюцца клубы дыму, а паліцыя просіць людзей трымацца далей ад гэтага раёна.

Прэм'ер-міністарка Ісландыі Катрын Якабсдоцір сказала, што спадзяецца на станоўчы эфект ад нядаўна пабудаваных ахоўных збудаванняў.

Прэзідэнт Гудні Ёханэсан адзначыў, што галоўным прыярытэтам з'яўляецца захаванне жыцця людзей, але пры гэтым будуць зроблены ўсе намаганні для абароны будынкаў.

У красавіку 2010 года вывяржэнне вулкана Эйяф'ялайокудль стала прычынай найбуйнейшага з часоў Другой сусветнай вайны закрыцця еўрапейскага паветранай прасторы з-за шырокага воблака попелу. Страты ацэньваліся ў 1,5-2,5 млрд еўра.

Каментары

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння католікі, пратэстанты і частка праваслаўных святкуюць Раство4

Колькі ў Беларусі каштуюць табі — модны абутак, які шмат у каго асацыюецца з капытамі4

Сотні хрысціян выйшлі на акцыю пратэсту ў цэнтры Дамаска5

Зяленскі рэзка раскрытыкаваў паездку прэм’ера Славакіі да Пуціна6

Халезін: Рашэнне Бабарыкі пайсці ў прэзідэнты — гэта пошук сэнсу жыцця пасля смерці жонкі56

Экс-прэзідэнта ЗША Біла Клінтана шпіталізавалі ў Вашынгтоне

Прэзідэнцкая кампанія — 2025 стане самай сумнай. Згадваем, хто былі кандыдатамі ў мінулыя гады1

Беларусь адкрывае пасольства ў Ватыкане3

Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?9

Што за студэнтка Ульяна, з якой на балі вальсіраваў Лукашэнка?

Галоўнае
Усе навіны →