Усяго патроху66

Дональд Трамп заявіў, што менавіта яго эпізод у «Адзін дома 2» зрабіў фільм паспяховым

Рэжысёр стужкі ж сцвярджае, што бізнэсмен літаральна прымусіў дадаць сябе ў карціну.

 У канцы снежня рэжысёр фільма «Адзін дома» Крыс Каламбус распавёў, што першапачаткова не планаваў дадаваць у сіквел камеа бізнэсмена і палітыка Дональда Трампа. Аднак той настойваў на сваім зʼяўленні ў карціне і нібыта не дазваляў камандзе весці здымкі ў будынку гатэля Plaza, які належаў яму.

У выніку эпізод з Трампам знялі і вырашылі пакінуць у карціне, бо аўдыторыі на тэставых паказах ён спадабаўся.

«Калі мы паказвалі гэта першы раз, адбылася самая дзіўная рэч: людзі заапладзіравалі, калі Трамп зʼявіўся на экране. Таму я сказаў: «Пакіньце яго ў фільме. Гэта момант для гледачоў».

Але Каламбус гаворыць, што Трамп «праклаў сабе шлях у кіно», выкарыстоўваючы сваю сувязь з гатэлем Plaza, каб атрымаць эпізод.

Трамп у сваю чаргу пракаментаваў выказванне Каламбуса. Па словах палітыка, ён не прымушаў нікога дадаваць сябе ў фільм, а рэжысёр і прадзюсары стужкі самі ўпрошвалі яго зняцца. 

Трамп нібыта не хацеў здымацца ў «Адзін дома 2», але аўтары фільма аказаліся «ветлівыя і настойлівыя», таму ён пагадзіўся. Цяпер палітык упэўнены, што камеа стала не менш вядомым, чым сам фільм, а сам ён дагэтуль атрымлівае званкі, калі фільм паказваюць на ТБ у зімовыя святы.

«Маё камеа дапамагло зрабіць фільм паспяховым. Але калі аўтары лічылі, што іх прымусілі дадаць сцэну ці яны ўвогуле не хацелі бачыць мяне ў «Адзін дома 2», то чаму яны за 30 гадоў нічога не зрабілі? Бо я ўсё яшчэ прыношу карысць фільму!» — сказаў Трамп.

«Адзін дома 2» выйшаў у 1992 году і зарабіў у пракаце 359 мільёнаў даляраў пры бюджэце ў 28 мільёнаў.

Каментары6

  • Лол
    28.12.2023
    Для савецкага гледача таго часу Трамп быў невядомы і проста дзядзькам у эпізодзе. Для амерыканскага гледача эпізод цікавы тым, што малы выпадкова запытвае ў гатэлі не абы каго, а ўласніка гатэля і вядомага мільярдэра, а той яму дапамагае. Такія сцэны відавочна прадумваюцца заранне і з’яўляюцца ў сцэнарны папярэдне. Таму больш логікі ў словах Трампа чым рэжысёра, каторы хоча сказаць нам, што ён ледзь не пацярпелы бок і атрымаў моцную псіхатраўму ад нагласці Трампа.
  • За Свабоду!
    28.12.2023
    Гэта вядомы факт, што Трамп настойвае на ўдзеле ў фільмах. Так, што тут ён хлусіць, як і заўсёды. Самаўлюблёны аўтарытарны паўлін. Аўтарытарны чалавек з дыктатарскім характарам. Проста амерыканцы пакуль далі яму па рукам, захоп улады пасля яго паразы ў 2020 ў Трампа не атрымаўся.
  • American
    28.12.2023
    напишите как старик байден хряснулся очередной раз с подиума или том какую чушь он несет на выступлениях по заранее подготовленному сценарию с запланированными вопросами и ответами журналистам. 

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Усе навіны →
Усе навіны

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле12

Азаронак заявіў, што стаў мякчэйшым, і патлумачыў, чаму здаў назад29

Ваеннае становішча ў Паўднёвай Карэі адмяняецца2

Суперсучасныя нарвежскія F-35 прыляцелі ўзмацніць абарону хаба НАТА на мяжы з Украінай1

Дзе ў Еўропе навагоднія елкі прэтэндуюць на званне самай высокай?2

У эфіры БТ выйшаў шпіёнскі фільм пра асуджаных Дзмітрыя Пазнякова і Томаша Бярозу4

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа20

Мінчанка пакінула станоўчы водгук на сумку — і раптам выкрыла здраду чужога мужа

Галоўнае
Усе навіны →