У Гомельскай вобласці знайшлі новыя залежы нафты, паведаміла «Беларуснафта». Распрацоўка гэтага радовішча павінна даць здабычу каля 1 мільёна тон гэтага карыснага выкапня.
Знайсці нафту на Гарцаўскай пляцоўцы, якая месціцца ў Хойніцкім і Рэчыцкім раёнах, дапамагла пошукавая свідравіна, зробленая для дадатковай разведкі ўжо адкрытага ў 2022 годзе міжсалявога пакладу.
Рэсурсная база абодвух аб’ектаў — на ўзроўні мільёна тон нафты, паведаміла «Беларуснафта». У 2023 годзе ў Беларусі планавалася здабыць больш за 1,8 мільёна тон нафты.
Намеснік гендырэктара «Беларуснафты» па геалогіі Пятро Поўжык расказаў, што цяпер на Гомельшчыне рэалізуюць унікальны для Беларусі праект 3D-сейсмавыведкі і ён «таксама ахоплівае раёны, якія пацярпелі пасля Чарнобыльскай катастрофы».
Каментары