Роўна адзін факт, які чарговы раз тлумачыць, што выбары-2024 — бяздарны спектакль
На сайце Мінскага аблвыканкама апублікаваны пералік асобаў, вылучаных кандыдатамі Мінскага абласнога Савета дэпутатаў. Што ў гэтым спісе кідаецца ў вочы?
Агулам створана 51 акруга. І па іх вылучана 102 кандыдаты. У абсалютна кожнай акрузе роўна па два чалавекі, не больш і не менш.
Чаму не адзін? Ну, трэба ж імітаваць альтэрнатыву. Чаму не тры ці чатыры? А дзе набраць ахвотных удзельнічаць у гэтым цырку.
Магчыма, што нават спіс будучых пераможцаў складалі з цяжкасцю, бо праца ў абласным савеце дэпутатаў бясплатная. Людзі застаюцца на ранейшых месцах працы, але атрымліваюць дадатковую сацыяльную нагрузку.
Каментары