Вайна44

«Думаў толькі пра ежу». Беларускі ваяр распавёў, як знаходзіўся ў расійскім палоне

Беларус, які ваяваў у складзе палка «Азоў», пабываў у расійскім палоне, а пасля перанёс чатыры аперацыі. Ён расказаў пра быт у няволі і тое, як выглядаў абмен. Інтэрв'ю з ім апублікаваў Полк Каліноўскага. 

Белорусский доброволец вернулся из плена A Belarusian volunteer returned from captivity Беларускі добраахвотнік вярнуўся з палону
Скрын відэа BelWarriors / YouTube

Мужчына прыехаў летам 2016 года добраахвотнікам у полк «Азоў», а ў 2022-м быў у Марыупалі, трымаў абарону горада і яго апошняга рубяжу — «Азоўсталі». Пасля здачы пазіцый азоўцы апынуліся ў расійскім палоне.

Палонных спачатку даставілі ў Яленаўку — пасёлак у 25 кіламетрах ад Данецка:

«Мы жылі там у бараках, разлічаных на 100 чалавек. Нас там было 400-500. Расія вялікая краіна, і даваць палонным па кавалку хлеба і патроху кашы і вады…

Людзі, якія адтуль прыходзяць, губляюць па 20-30 кілаграмаў. Ім [расейцам] павінна быць сорамна хаця б таму, што з такой вялізнай тэрыторыі можна пракарміць цэлую Афрыку, а яны не маглі пракарміць тры тысячы ваеннапалонных. Ці гэта было зроблена спецыяльна. Тады гэта на іх сумленні».

Як адзначае баец, абыходжанне з палоннымі вельмі нагадвала тое, што апісваў Салжаніцын у сваім рамане «Архіпелаг ГУЛАГ». 

Аднойчы палонных пашыхтавалі і абвясцілі, што павязуць на абмен. «Я адразу зразумеў, што гэта не так. Стаялі КамАЗы. Нам заматалі вочы, закруцілі рукі. Пасадзілі, як селядзец, у машыну, і мы паехалі.

Калі мы прыехалі ў СІЗА, пачалася так званая «прыёмка». Цябе сцягваюць з КамАЗа і бʼюць праз усю дарогу да камеры ўсім, чым магчыма: палкамі, кіянкамі, электрошокерамі, нагамі, рукамі».

Быт у палоне

Па словах мужчыны, раз на тыдзень палонных вадзілі ў лазню. У камерах была халодная вада. Пазней (у СІЗА) сталі выдаваць гаспадарчае мыла. Каля аднаго кавалка на месяц.

«Падняўся. Гімн іх спяваеш. Потым сняданак. З 9 гадзін і да гадзіны дня — следчыя дзеянні. Потым абед. З трох да пяці-шасці гадзін зноў ідуць следчыя дзеянні. Потым вячэра. Пасля яе гадзіну-дзве тупіш. Яшчэ ранкам і вечарам паверка. Вечарам таксама трэба гімн праспяваць»,

— згадвае мужчына і адзначае, што ідэю спяваць гімн ён лічыць бязглуздай.

«Я бы не дазволіў спяваць гімн сваёй краіны нейкім ваеннапалонным. Не па гонару спяваць мой гімн нейкім іншым людзям. Але яны гэтага не разумеюць, таму ў іх і такая краіна», — разважае ён.

Асноўныя думкі падчас знаходжання ў палоне былі пра ежу:

«Вельмі есці хацелася. І параўноўваў сваё становішча з тым, што чытаў у кнігах. Я ведаў, што ў гісторыі былі выпадкі, калі становішча палонных было значна горшым».

Трымацца ў палоне, па словах байца, яму дапамагалі здаровы сэнс і сіла духу. «Я ведаў, што ў мяне ўсё будзе добра. Таму ў мяне не было ніякага эмацыйнага ўсплёску, калі адбываліся негатыўныя сітуацыі», — распавёў баец.

Прапаганда і песні

Мужчына згадвае, што іх прымушалі слухаць розныя песні. Па яго падліках іх было ўсяго 38. Сярод іх — песні групы «Любэ».

«З шасці ранку і да 10 вечара — гімн, музыка, прапаганда пра Сцяпана Бандэру, Яўгена Канавальца (заснавальніка Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў). Дзякуючы іх прапагандзе, я пра шмат каго даведаўся, і я ім за гэта ўдзячны. Зараз выйду і буду пра іх чытаць. Калі пра іх гавораць, значыць яны не былі такімі дрэннымі людзьмі», — распавядае мужчына.

Што да навін, то палонных трымалі ў інфармацыйным вакууме.

Допыты і катаванні

Па словах байца, на допытах яму задавалі незразумелыя пытанні. Сярод іх — пра падрыў украінцамі драмтэатра ў Марыупалі. «Адказваць на бязглуздыя пытанні не было сэнсу. І мяне за гэта па галаве не пагладзілі, — адзначае суразмоўца і дадае:

Як я зразумеў, ім трэба было на нейкага перавесіць адказнасць за ўсё тое, што яны нарабілі ў Марыупалі. І ў гэтым была абсурднасць сітуацыі».

На пытанне адносна катаванняў мужчына адмовіўся адказваць, патлумачыўшы гэта тым, што ў палоне застаюцца іншыя людзі («за кожнае маё слова ў палоне нехта будзе адказваць»), да таго ж «шмат залежыць ад чалавека і месца».

Пры гэтым ён адзначыў, што прыкладна з сакавіка-красавіка 2023 года іх ніхто не чапаў. «Плюс-мінус сталі адносіны адпаведна Жэнеўскай канвенцыі. Пачалі добра карміць, і ніхто не біў».

Абмен

Баец згадвае, як выглядала вызваленне:

«Ранкам нас паднялі, сказалі, што будзе абмен. Мы сабралі і здалі рэчы. На камеру нас запісалі, што мы не маем прэтэнзій да адміністрацыі СІЗА, што да нас нармальна ставіліся. Затым нас пасадзілі ў аўтазакі і прывезлі да мяжы. Там нас сустрэлі два аўтобусы. Мы вышлі і пайшлі непасрэдна на тэрыторыю Украіны. З тога боку палонныя перайшлі дакладна гэтак сама», — апісвае працэс абмену мужчына.

Тое, што з ім адбылося, баец называе жыццёвым урокам. Пасля вызвалення ён перанёс чатыры аперацыі і цяпер праходзіць рэабілітацыю. Але наперадзе яшчэ адна аперацыя. Затым баец плануе вярнуцца на вайну.

Чытайце яшчэ:

Расія выкарыстоўвае палонных байцоў УСУ як жывы шчыт? Зʼявіліся відэадоказы з-пад Рабоціна

«Азаронак — ёлупень». Гутарка з палонным беларусам з ПВК «Рэдут» зацягвае і пакідае пытанні

Беларускія байцы ва Украіне ўзялі ў палон расійскіх вайскоўцаў

Каментары4

  • грыбы па 500 рублёў
    31.01.2024
    Пры гэтым ён адзначыў, што прыкладна з сакавіка-красавіка 2023 года іх ніхто не чапаў.

    дамовіліся?

    https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/335180

  • Кілер троляў
    31.01.2024
    грыбы па 500 рублёў, правер
  • Арнольд
    31.01.2024
    Ресейсцы ý украiнскiм палоне так сама гiмн спяваюць, зразумела што не расейскi. Рэпартаж украiнскага тэлебачання пра гэта быý. Так сама iм транслююць украiнскi пункт гледжання на гiсторыю. Гэта ýзаемная практыка гэтай вайны

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

Каардынацыйная рада заклікала Літву і Украіну памяняць Верамейчыка на беларускіх шпіёнаў13

Інтэрнэт-махляры перайшлі на зімовы асартымент

«У Беларусі было зразумела, што ўсе за адно» — новы ТОК з Ідракам Мірзалізадэ3

У калодзежы ў Смаргонскім раёне патанула 96-гадовая жанчына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Галоўнае
Усе навіны →