Гісторыя2222

Салжаніцын пра руска-ўкраінскую вайну: «Сам не пайду і сыноў не пушчу»

Аўтар «Архіпелага ГУЛАГ», пісьменнік і дысідэнт Аляксандр Салжаніцын (1918—2008) у сваіх успамінах, якія называюцца «Трапіла зярнятка паміж двух жорнаў. Нарысы выгнання», разважаў і пра магчымасць канфлікту між Расіяй і Украінай.

«Украінскае пытанне - з найнебяспечнейшых пытанняў нашай будучыні, яно можа нанесці нам крывавы ўдар пры самым вызваленні, і да яго дрэнна падрыхтаваныя розумы з абодвух бакоў.

Цяжар гэтага пытання я ўвесь час адчуваю на сабе, шмат у чым па паходжанні. Я ад душы жадаю ўкраінцам шчасця і хацеў бы, каб мы сумесна з імі і не ў варожасці правільна вырашылі заклятае пытанне, я хацеў бы ўнесці прымірэнне ў гэты небяспечны раскол. А яшчэ: я сябраваў з заходнімі украінцамі ў экібастузскім Асобым лагеры, дзе мы разам паўставалі, ведаю іх непрымірымасць, і паважаю, як яна там выявілася мужна.

У саюзе супраць савецкай улады — там я не адчуваў ніякай шчыліны паміж намі.

Думаю, ва Украіне яшчэ знойдуцца многія мае таварышы па лагеры і палегчаць будучую размову. Ці не лягчэй будзе паразумецца і з рускімі.

Як украінцам марна даказваць, што ўсе мы родам і духам з Кіева, так і рускія ўявіць сабе не хочуць, што па Дняпры народ — іншы,

і шмат крыўдаў і разладу пасеяна менавіта бальшавікамі: як паўсюль і ўсюды, гэтыя забойцы толькі чаплялі і рвалі раны, а калі яны сыдуць, пакінуць нас у стане гніцця. Вельмі цяжка будзе звесці размову да разважлівасці. Але колькі ёсць у мяне голасу і вагі - я пакладу на гэта. Ва ўсякім выпадку, ведаю і цвёрда абвяшчу колісь:

як паўстане, не дай Бог, руска-ўкраінская вайна — сам не пайду на яе і сыноў сваіх не пушчу».

Каментары22

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Усе навіны →
Усе навіны

Пасол Украіны ў Турцыі расказаў, як Эрдаган выратаваў ад расійскага захопу Адэсу і Мікалаеў1

У Купалаўскім тэатры адбылася першая прэм'ера сезона. Гэта трагікамедыя Дастаеўскага з Няфёдавай у галоўнай ролі21

«Сто працэнтаў Беларусь». У Магілёве заўважылі ката, які ведае правілы дарожнага руху ВІДЭА1

Памёр віцебскі мастак Аляксандр Слепаў

«Вось за гэта вас, хачэй, і ненавідзяць!» Комік Мірзалізадэ расказаў, ці можна лічыць беларусаў талерантнымі21

Расія вярбуе на вайну супраць Украіны еменскіх хусітаў1

Пасля затрыманняў у Смаргоні некалькі чалавек застаюцца пад арыштам

Назваць дачку Арэшніцай у гонар балістычнай ракеты хочуць бацькі з Татарстана7

На «Марафоне адзінства» ў Магілёве Марзалюк граміў ворагаў словамі Караткевіча31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Прапуцінскі папуліст перамог у першым туры выбараў у Румыніі, але прэзідэнтам мае стаць жанчына-ліберал

Галоўнае
Усе навіны →