Свет

МЗС Польшчы ставіць прыярытэтам вызваленне Андрэя Пачобута

Сёння спаўняецца год, як віцэ-старшыня Саюза палякаў ў Беларусі, журналіст Андрэй Пачобут быў асуджаны на 8 гадоў зняволення. Яго вызваленне застаецца для польскага Міністэрства замежных спраў прыярытэтам, гаворыцца ў заяве МЗС, выдадзенай з гэтай нагоды.

МЗС у заяве рашуча выступае супраць выкарыстання палякаў у Беларусі ў якасці закладнікаў уладаў у Мінску і паўтарае свой заклік да неадкладнага, безумоўнага вызвалення і апраўдання Андрэя Пачобута і іншых палітычных зняволеных.

Арыштаваны ў сакавіку 2021 года, а затым асуджаны на паказальным судовым працэсе 8 лютага 2023 года, Пачобут стаў сімвалам беспрэцэдэнтных рэпрэсій, а таксама і барацьбы за правы на захаванне традыцый продкаў, вывучэнне польскай мовы, а таксама абарону месцаў памяці і захаванне агульнай для Польшчы і Беларусі гістарычнай спадчыны.

Ягоны выпадак з’яўляецца доказам выразна канфрантацыйных пазіцый Мінска і гатоўнасці ісці на далейшае пагаршэнне ўзаемаадносін. Міністэрства замежных спраў Польшчы настойліва заклікае беларускія ўлады паважаць міжнароднае права і двухбаковыя пагадненні ў частцы абароны правоў нацыянальных меншасцяў, гаворыцца ў заяве.

Каментары

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Як выявіць анкалогію ў дзіцяці і чаму дактары не рэкамендуюць адпачываць зімой у гарачых краінах1

8 тысяч карэйцаў могуць кінуць у бой на Куршчыне «найбліжэйшымі днямі»7

Брытанскія ўльтраправыя выдалі беларускі марш за свой уласны9

У Беларусі выбралі расліну 2025 года. На яе тачыла зубы Вольга Бондарава1

Рэжысёр Андрэй Гнёт на волі, ён ужо пакінуў Сербію4

Магчыма, за кратамі памёр яшчэ адзін палітвязень

У Гомелі судзілі вядомую тыкток-блогерку1

200 еўра за паслугу «воіна-інтэрнацыяналіста». Чарга на мяжы з аўто расце, а з ёй і цэннік на хуткі праезд2

«Трэба напрацоўваць супольны культурны багаж з суседзямі нават у гэтыя суперцяжкія часы». Гісторык расказаў пра кнігу, якая зрабіла фурор у Літве4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

Фанату з Магілёва пагражае да дваццаці гадоў калоніі

Галоўнае
Усе навіны →