Грамадства

У Мінску ідзе суд аб крадзяжы грошай дольшчыкаў «Грушаўскага пасада». 430 пацярпелых і 58 мільёнаў рублёў шкоды

Але на лаве падсудных адзін чалавек.

Фота: Realt.by

У судзе Ленінскага раёна Мінска ў чацвер пачалі разглядаць справу аб крадзяжы сродкаў у дольшчыкаў ЭК «Грушаўскі пасад», паведамляе БелТА. Абвінавачанымі па справе праходзяць два чалавекі, але судзяць сёння толькі намесніка дырэктара па фінансах кампаніі «Жылбудкамплект» Аляксандра Зайцава. Дырэктар фірмы Ілля Волах знаходзіцца ў вышуку.

Учора суд Ленінскага раёна пачаў разглядаць справу аб крадзяжы грошай дольшчыкаў ВК «Грушаўскі пасад». Ілля Волах з 2016 па 2020 год заключаў пагадненні аб будаўніцтве жылых і нежылых памяшканняў і дагаворы куплі-продажу жыллёвых аблігацый ТАА «Жылбудкамплект», а атрыманыя грошы часткова траціў на іншыя мэты. Следчымі дакладна ўстаноўлена, што забудоўшчыкам прыцягнутыя, пераважна па працэнтных і жыллёвых аблігацыях, грашовыя сродкі на агульную суму больш за 58 мільёнаў рублёў, якіх, згодна з вывучанай следчымі дакументацыі, цалкам хапала для ўзвядзення аб'екта нерухомасці. Але на будаўніцтва ВК дырэктар патраціў каля 24 мільёнаў рублёў.

Фота: БелТА

Таксама падчас следства былі ўстаноўленыя і іншыя ўдзельнікі злачыннай схемы. Да крадзяжу і махлярства таксама датычны падначалены Волаха — намеснік дырэктара па фінансах Аляксандр Зайцаў. Апошні атрымліваў ад Волаха маёмасную выгаду за свае дзеянні ў выглядзе падвышаных акладаў, аб'ектаў нерухомасці, дарагога службовага аўтамабіля.

На лаве падсудных знаходзіцца менавіта Аляксандр Зайцаў. Абвінавачаны сваю віну цалкам прызнаў.

— Па сутнасці выстаўленага абвінавачвання (віну) прызнаю, — адказаў Аляксандр Зайцаў на пытанне суддзі аб прызнанні віны ў інкрымінаваных злачынствах.

Суддзя ўдакладніла, ці варта расцэньваць гэтыя словы як поўнае прызнанне віны.

— У маім разуменні — так, — удакладніў абвінавачаны.

У рамках судовага пасяджэння сёння чакаецца допыт сведак.

Ілля Волах знаходзіцца за мяжой, у дачыненні да яго справа будзе разгледжана ў рамках спецыяльнай вытворчасці. Акрамя таго, ён абвінавачваецца па ч.2 арт. 240 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае павелічэнне неплацежаздольнасці юрыдычнай асобы, якое пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры).

Следчыя ўстанавілі 430 пацярпелых і пяць суб'ектаў гаспадарання, якім дзеяннямі дырэктара таварыства «Жылбудкамплект» Іллі Волаха нанесена шкода больш за 58 мільёнаў рублёў.

Каментары

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Усе навіны →
Усе навіны

П'яны беларус у адных трусах напаў на паліцэйскіх на Пхукеце і раскідаў іх ВІДЭА29

Памятаеце Арцёма, які адкрыў махлярскі збор у Польшчы? Ён знайшоўся ў Беларусі. За кратамі

Сірыйскія паўстанцы атрымлівалі і беларускую зброю2

У ноч на чацвер Грозны падвергнуўся нападу беспілотнікаў1

У Ізабеліне аднаўляюць сінагогу, пабудаваную ў часы Вялікага Княства Літоўскага9

Трамп запрасіў Сі Цзіньпіна на сваю інаўгурацыю1

«Буду змагацца да канца». Прэзідэнт Паўднёвай Карэі адхіліў абвінавачванні ў мяцяжы1

32-тонную піўную цыстэрну каля мінскай плошчы Бангалор паднялі ВІДЭА

Камунальнік замяніў на мінскім даху чырвона-зялёны сцяг на бел-чырвона-белы, каб «пажартаваць з апазіцыянераў»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы4

«Вісіць на валаску». Падзенне рэжыму Асада ставіць пад пагрозу расійскія аперацыі ў Афрыцы

Галоўнае
Усе навіны →