Грамадства1515

Бондарава ашалела. «Нам скажуць, што гэта народны выбар. Выбару народа няма!» 

Прарасійская даносчыца абурана «накруткамі» на галасаванні за назвы мінскіх прыпынкаў. У сваім відэазвароце яна распавяла, як яны ўціхую дамагліся перагляду ўжо праведзенага апытання, а таксама запатрабавала перайменаваць вуліцы, названыя імёнамі беларускіх дзеячаў, у гонар забітага ўдзельніка затрымання Зельцара і дагестанскага сілавіка. 

У допісах на сваім тэлеграм-канале Вольга Бондарава выклала 7-хвілінны відэазварот, у якім не хавала сваіх эмоцый наконт сваёй няўдалай спробы сфальсіфікаваць апытанку на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска.

Нагадаем, што адміністрацыя вынесла на абмеркаванне пытанне наймення прыпынкаў грамадскага транспарту, прапанаваўшы выказацца наконт імёнаў кампазітара Станіслава Манюшкі і географа Аркадзя Смоліча, у гонар якіх названыя суседнія вуліцы. Гэтыя асобы абурылі прарасійскія сілы і на працягу пяці дзён яны накручвалі галасы супраць.

Сітуацыя змянілася на адваротную за некалькі гадзін, калі сёння пра апытанку стала вядома шырокай грамадскасці. 

Вольга Бондарава распавяла, што некалькі дзён таму падпісчыца паказала ёй папярэднюю апытанку па тым жа пытанні, у якой прынялі ўдзел усяго 10 чалавек — і амаль усе падтрымалі прапанаваныя назвы. 

Прарасійскую актывістку такі расклад у «псеўдаапытанцы» не задаволіў. На яе думку, Манюшка і Смоліч — тыя «людзі, якія не неслі дабра беларускай дзяржаве». А Смоліч увогуле стаяў ля вытокаў «той самай БНР — фантастычнай рэспублікі ў мазгах купкі здраднікаў».

Разам са сваімі паплечнікамі яна «ціхенька, не прыцягваючы грамадскай увагі» звярнулася да ўладаў горада Мінска і адміністрацыі раёна, каб «не дапусціць далейшага скотвання ў махровы нацызм, нацыяналізм і працягу памылак, якія прывялі да 2020 года».

Пасля гэтага на сайце адміністрацыі Ленінскага раёна з'явілася новая апытанка, у якой, паводле даносчыцы, людзі выказаліся, што «не хочуць, каб у горадзе Мінску ўвекавечвалі імёны «ворагаў дзяржавы».

Пра тое, што адзіным месцам, дзе былі апублікаваны спасылкі на апытанку з заклікам тапіць супраць Манюшкі і Смоліча, былі каналы яе паплечнікаў, Бондарава сціпла змаўчала.

Але сёння яе чакаў шок: амаль увесь дзень няўхільна расла колькасць тых, хто галасаваў за імёны Манюшкі і Смоліча. Урэшце на дадзены момант за гэтыя варыянты аддалі больш за 68% галасоў.

«У сярэднім за 5 хвілін дадаецца каля 30, 40, часам больш галасоў. Гэта значыць падключана нейкая сістэма, якая накручвае галасы. Гэта адбываецца ўвесь дзень!

Адкуль гэтыя лічбы? Шчыра кажучы, мне цяжка адказаць. Магу сказаць, што працуе бота-ферма, тая ж самая, што працавала па выбарах, па 97%. Гэтая накрутка працягваецца ўвесь дзень», — здзіўляецца даносчыца.

«Мабыць, камусьці вельмі трэба, каб гэтымі імёнамі Манюшкі і Смоліча былі названыя гэтыя прыпыначныя пункты. Потым нам скажуць, што гэта выбар народа. Ніякага выбару народа няма! Вось такія сумленныя выбары: накруткі, каруселі, бота-фермы».

Данос Бондаравай на «няправільнае» галасаванне. З тэлеграм-канала Вольгі Бондаравай.

Не могучы перамагчы беларускае грамадства ў сумленных выбарах, Бондарава звянулася да праверанага метаду — даносаў і скаргаў.

Яна ўжо апублікавала зварот, адрасаваны да адміністрацыі раёна, у якім выкрывае «паляка і рэваншыста» Станіслава Манюшку, «нацыяналіста і саветафоба» Алеся Дудара ды «русафоба» Аркадзя Смоліча.

Бондарава ўжо замахнулася не толькі на назвы прыпынкаў, але патрабуе перайманаваць вуліцы, названыя ў гонар гэтых славутых беларусаў, на імёны беларускага спецназаўца Дзмітрыя Федасюка, які быў застрэлены Зельцарам, спрабуючы ўламіцца ў ягоную кватэру, і дагестанскага сілавіка Магамеда Нурбагандава, аўтара выразу «Працуйце, браты!», які сёння выкарыстоўваецца для ўхвалення ўварвання Расіі ва Украіну і тэрору беларускага рэжыму супраць сваіх грамадзян. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары15

  • санитары
    19.02.2024
    она еще с топором за медбратьями не гоняется? 
  • Врач
    19.02.2024
    У этой бешеной что, климакс резко начался?
  • Адлічыць Бондараву з педыстытута
    19.02.2024
    Вось для чаго рашыстка Бондарава паступіла ў педінстытут на беларускую мову: каб вывучыць нашу мову і шукаць, што яшчэ беларускае знішчыць.

    Думаю, спісы супрацоўнікаў інстытута і студэнтаў, а таксама чыноўнікаў яна таксама складае. Для іх далейшага пераследу. А калі сюды канчаткова прыйдзе Расея, то і для расстрэлаў нашай інтэлегенцыі. Як у Курапатах. Дзе рашысцкае НКВД расстрэльвала не толькі паэтаў, не толькі сялян, але і дзяржаўных чыноўнікаў.
    Я лічу, што трэба адлічыць яе з педыстытута як мага хутчэй.

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць дзеда Колі Лукашэнкі — былога вязня ГУЛАГа, асуджанага за дапамогу «бандэраўцам»15

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага8

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа6

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцара. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →