УСУ трапілі па палігоне пад Валнавахай, Z-блогеры кажуць пра 65 забітых вайскоўцаў
Расійскія ваенкары паведамляюць пра ўдалы ўдар, нанесены Узброенымі сіламі Украіны па вайсковым палігоне пад Валнавахай Данецкай вобласці акурат тады, калі на ім праходзілі навучанне расійскія вайскоўцы.
З паведамленняў можна зразумець, што на палігоне, які знаходзіцца каля сяла Трудаўское Валнавахскага раёна, праводзілася навучанне вайскоўцаў 36-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады (в/ч 35390), якая пастаянна дыслакаваная ў Южна-Сахалінску. Палігон знаходзіцца за 7 кіламетраў ад лініі фронту.
Абстрэл трыма ракетамі РСЗА HIMARS (іншы ваенкар паведамляе, што «касетнымі боепрыпасамі»), адбыўся ў той момант, калі на палігоне праводзілася шыхтаванне вайскоўцаў. Гэта было нібыта а 9-й гадзіне раніцы, на палігон чакаўся візіт нейкага высокага начальніка.
Як паведамляецца, толькі забітымі расейцы страцілі 65 чалавек, звестак пра параненых пакуль не падаецца.
Чытайце таксама:
У акупаванай Макееўцы прагрымелі выбухі
«16 тысяч беззваротных страт». Аўдзееўка вачыма расійскіх ваенкараў
Каментары