Грамадства33

Пенсіянерка з Маладзечна ўзяла ў крэдыт пральную машыну і цяпер горка плача

Машына стаіць у яе непадключаная, а жанчына ўжо двойчы ўнесла платы па крэдыце за тавар, які яе не задавальняе, і якім яна не карыстаецца.

У Маладзечне пенсіянерка Валянціна Хвяткевіч праз інтэрнэт-краму купіла пральную машыну «Атлант» за 929 рублёў. У першы раз дастаўшчыкі прывезлі жанчыне не тую машыну, якую яна заказвала. Прывезлі другую, але яна была з праблемамі. Валянціна Міхайлаўна яшчэ і крэдыт у банку аформіла на гэтую дарагую куплю, піша kraj.by.

Сума ўнёску за крэдыт абодва разы склала 82 рублі 33 капейкі.

«Будзе вам і пашпарт, будзе і дзень нараджэння»

Валянціна Квяткевіч распавяла» «У 20-х датах снежня я замовіла пральную машыну «Атлант» у інтэрнэт-краме «21 век» на вуліцы Віленскай. Аформіла растэрміноўку праз банк. Унесла першапачатковую суму 400 рублёў.

— 28 снежня два хлопцы-кур'еры мне прывезлі машыну дадому, — распавядае жанчына. — Калі скрынку раскрылі, там аказалася зусім іншая машына, меншых габарытаў і таннейшая. Я схадзіла ў пункт выдачы заказаў на Віленскую і папрасіла, каб мне памянялі тавар на той, які я сапраўды заказвала. Там пагадзіліся і на наступны дзень, 29 снежня, прывезлі новую машыну.

Са слоў жанчыны, другую пральную машыну даставілі два іншыя кур'еры. Валянціна папрасіла іх распакаваць пралку, паказаць тавар і пашпарт на яго, аднак, па словах Валянціны, хлопцы адмовіліся гэта рабіць.

— Яны сказалі: «Усё ўнутры. Распакуеце — будзе вам і пашпарт, будзе і дзень нараджэння». Я яшчэ даплаціла 71 рубель. Хлопцы мне выдалі чэк. Не стала настойваць на тым, каб кур'еры распакоўвалі машыну. Падумала: ну, маладыя хлопцы, напэўна, спяшаюцца. Ды і самі яны неяк хутка ўцяклі. І вось не памятаю: ці падпісвала я акт прыёмкі тавару, — не стрымлівае слёз Валянціна Міхайлаўна.

Пенсіянерка распавядае, што да навагодняга свята яна вырашыла не раскрываць скрынку, у якой знаходзілася машына. Усё роўна яна не ўмее сама яе падключаць, трэба шукаць майстра. Пошукі зацягнуліся і пасля Новага года, прайшлі праваслаўныя Каляды. Майстра знайшла толькі да 11 студзеня. Упакоўку пралкі ўскрыла ў гэты дзень у прысутнасці суседзяў.

— Калі знялі цэлафан з машыны, які быў разарваны, пенапластавая ўпакоўка раскрышылася, — успамінае Валянціна. — На самой машыне былі бачныя сколы каля латка для загрузкі парашка, а таксама прымята бакавая панэль. Шрубы аказаліся выгнутымі. Суседзі здзівіліся: як трэба было перавозіць пралку, каб унутры сагнуліся такія тоўстыя шрубы?

Валянціна Міхайлаўна паказвае бакавую панэль і кажа, што яе дэфармацыя ў вочы не кідаецца, але адчуваецца, калі правесці па ёй рукой — зверху і знізу.

— Потым сталі спраўджваць нумары штрых-кода ў гарантыйнай карце машыны і на яе панэлі. Гэтыя нумары не адпавядаюць. Тых, якія ёсць у карце, няма на машыне і наадварот. Што ж атрымліваецца? Гарантыйная карта ад зусім іншага тавару?

— Я ж не 10 рублёў страціла і нават не 100, а цэлую тысячу! Навошта я толькі з імі звязалася? Чаму сама не дастаўляла машыну дадому з пункта выдачы? Вось і зладзілі мне дзень нараджэння, як абяцалі, — плача Валянціна Міхайлаўна. — Цяпер я хачу вярнуць ім гэтую машыну і забраць свае грошы. Я ж яе нават не падключала і не карысталася ні разу.

«У «21 веку» мне кажуць: «Вы самі пашкодзілі машыну»

Валянціна Хвяткевіч 12 студзеня, на наступны дзень пасля таго, як ускрыла ўпакоўку, пайшла ў «21 век».

— У пункце выдачы заказаў мне адказалі: «Вы самі пашкодзілі машыну». А іншыя нумары я таксама на яе сама набіла? — абураецца жанчына.

Мірыцца з такім становішчам рэчаў пакупніца пралкі не стала. Папрасіла знаёмых па электроннай пошце накіраваць напісаныя ёю звароты ў інтэрнэт-краму «21 век» і вытворцу пральных машын «Атлант». Звароты, па словах Валянціны Хвяткевіч, былі адпраўленыя 14 студзеня.

Адказ прыйшоў толькі ад завода-вытворцы. У ім паведамляецца, што прэтэнзіі да ЗАТ «Атлант» неабгрунтаваныя, паколькі пакупніца мела магчымасць выявіць заганы машыны пры прыёмцы тавару і адразу запатрабаваць у прадаўца яго замены. А паколькі тавар быў прыняты без заўваг, то цяпер немагчыма вызначыць, у які момант адбылося механічнае пашкоджанне вырабу.

Інтэрнэт-крама «21 век» на электронны зварот Валянціны Хвяткевіч, па яе словах, не адказала. Калі жанчына схадзіла ў пункт выдачы заказаў 17 студзеня, ёй адказалі, што ніякага ліста ад яе па электроннай пошце не атрымлівалі.

«Сэрвісны цэнтр лічыць, што шрубы не маглі пагнуцца ў выніку перавозкі тавару»

Kraj.by 21 лютага наведаў інтэрнэт-краму «21 век» на вуліцы Віленскай.

Старшы адміністратар Сямён Шахно сказаў, што зварот ад Валянціны Хвяткевіч на электронную пошту яго арганізацыі не прыходзіў. Ён паведаміў таксама, што прэтэнзіі пакупніцы гэтай пральнай машыны былі перададзеныя ў сэрвісны цэнтр у Мінск, дзе адмовіліся замяніць машыну альбо прыняць яе назад з вяртаннем грошай.

— У сэрвісным цэнтры нам адказалі, што шрубы не маглі так пагнуцца падчас транспарціроўкі, — сказаў старшы адміністратар.

Kraj.by пацікавіўся:

— З усіх прэтэнзій пакупніцы вы ў сэрвісны цэнтр толькі пра шрубы паведамілі?

— Не. Мы перадалі ўсе прэтэнзіі, — адказаў Сямён Шахно.

Старшы адміністратар адзначыў таксама, што Валянціна Міхайлаўна звярнулася са сваімі прэтэнзіямі на 15-ы дзень пасля набыцця пральнай машыны, а згодна з заканадаўствам, вярнуць або абмяняць тавар пакупнік можа на працягу 14-ці каляндарных дзён пасля яго набыцця.

— Разам з тым ёсць такое выйсце: пакупніца знаходзіць незалежных экспертаў, якія правядуць экспертызу пашкоджанняў пральнай машыны. Калі па выніках экспертызы будзе даказана, што гэтыя пашкоджанні нанесеныя пры транспартоўцы тавару, то наша кампанія гатовая прыняць тавар назад і вярнуць грошы. Такія выпадкі ў маёй практыцы ўжо былі, — сказаў Сямён Шахно.

Не ўдалося знайсці хлопцаў-дастаўшчыкоў пральнай машыны. Старшы адміністратар растлумачыў, што кур'еры не знаходзяцца ў пункце выдачы тавараў. І дзе іх можна знайсці, Сямён Шахно таксама сказаць не змог.

— Мы з імі не кантактуем, — выказаўся старшы адміністратар.

«У такіх выпадках мы рэкамендуем звяртацца ў суд з грамадзянскім пазовам»

Валянціна Хвяткевіч са сваёй праблемай звярталася ў аддзел гандлю і паслуг Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта і, па яе словах, нават запісалася на прыём да старшыні райвыканкама Паўла Губко на 28 лютага.

Начальнік аддзела гандлю і паслуг Алена Белановіч пракаментавала гісторыю з пральнай машынай.

— На гэты момант неабходна разабрацца, па якой менавіта прычыне пральная машына прыйшла ў такі стан, па якім можна лічыць, што тавар з'яўляецца неналежнай якасці. Валянціна Міхайлаўна сапраўды звярнулася ў аддзел гандлю і паслуг, дзе атрымала вычарпальную інфармацыю, як дзейнічаць у рамках заканадаўства. Перш за ўсё неабходна напісаць прэтэнзію ў Інтэрнэт-краму «21 век», прыкласці фатаграфіі і па законе запатрабаваць замены недабраякаснага тавару таварам належнай якасці або неадкладнай ліквідацыі недахопаў. У выпадку рознагалоссяў з прадаўцом Валянціна Міхайлаўна мае права на правядзенне экспертызы. Гэтак жа намі было пазначана, што дадзены суб'ект зарэгістраваны ў Мінску.

Чаму своечасова грамадзяніну не быў дадзены адказ, будзем разбірацца мы пры ўзаемадзеянні з Мінгарвыканкамам. У выпадку пацверджання фактаў юрыдычная асоба будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці. У дадзенай сітуацыі маем справу з грамадзянска-прававымі адносінамі, таму мы заўсёды рэкамендуем грамадзянам у такіх спрэчных пытаннях не спрабаваць дамагчыся справядлівасці ў паходах па інстанцыях, а адразу звярнуцца ў суд з грамадзянскім пазовам.

Алена Белановіч адзначыла, што пры атрыманні замоўленага тавару неабходна абавязкова ў прысутнасці дастаўшчыка пераканацца, што вам даставілі менавіта тое, што вы заказвалі.

Трэба пераканацца, што ваша купля не мае заганаў, знаходзіцца ў спраўным працоўным стане, цалкам адпавядае вашым запытам і чаканням. Толькі пасля гэтага можна распісвацца ў атрыманні.

Каментары3

  • Николай
    22.02.2024
    Просто не туда обратилась. Надо было через сайт обращаться к менеджерам 21 века. Там оперативно решают проблемы с товаром, всегда идут навстречу покапателю. Обращался неоднократно по поводу замены или возврата товара, никогда не было проблем.
  • Хуч
    22.02.2024
    Да, блін у той Краіне, ябацькаўшчыне ўсё празь пень-калоду. Пры дыктатуры ня можа быць добрых рынкавых адносінаў.
  • Федзя
    23.02.2024
    Нехта урот! Я недавно покупал стиралку в 21 веке, все четко оформили и доставку и подключение. Парни которые ее привезли, сами распаковали для проверки, на следубщий день пришел мастер и подключил, машинка китайская, пока довольны.

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Усе навіны →
Усе навіны

У аўторак у Дзяржынску прайшлі затрыманні і ператрусы1

Расійскае грамадства хоча вайны, паказваюць апытанні22

Выставілі на продаж будаўнічы рынак «Уручча»

Новыя стаўкі падаткаў у 2025 годзе. Колькі і за што давядзецца плаціць?1

Ілан Маск выказаў падтрымку «Альтэрнатыве для Германіі»11

Новы міністр культуры адказаў, ці гатовы даць другі шанец рэжысёру Андрэю Курэйчыку і ці прыме Купалаўскі Зою Белахвосцік18

«Тармазі, тармазі, б****!» З'явілася відэа пра расцягнутыя на дарозе на мяжы Расіі і Беларусі шыпы4

З'явіліся фатаграфіі замежных пасольстваў пасля ўдару па Кіеве11

ЗША патрацілі $30 мільёнаў на абслугоўванне арыштаванай яхты расійскага алігарха Керымава. У ёй памянялі нават ёршыкі ў прыбіральні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Медсястру з «Сінэва» асудзілі на немалы тэрмін па палітычным артыкуле і абвесцілі тэрарысткай

Галоўнае
Усе навіны →