Усяго патроху22

У Беларусь прыляцелі першыя журавы — незвычайна рана

Сёлета журавы, як і, напрыклад, дзікія гусі, прыбылі ў Беларусь значна раней за звычайны тэрмін. Звычайна раннія візіты фіксуюцца не раней за сярэдзіну сакавіка, а сёлета журавы прыляцелі ўзімку, піша выданне «Смартпрэс».

«Вясна вырашыла прыйсці раней запланаванага — сёння днём, 24 лютага, зрабіла першыя кадры журавоў, якія вярнуліся з цёплых краёў. Падрыхтавацца да такога складана — першыя сустрэчы з пералётнымі птушкамі заўсёды нечаканыя», — дзеліцца ўражаннямі назіральніца і фатографка дзікай прыроды Іна Шкурко.

Яна заўважыла высока ў небе буйных птушак падчас падарожжа па Лепельскім раёне. Журавы праляцелі проста над галавой жанчыны.

«Паднесла бінокль — і не паверыла сваім вачам: у мой бок ляцелі журавы. Даволі хутка пачула іх курлыканне — першае выдатнае курлыканне ў гэтым годзе!» — кажа Іна Шкурко.

Пры гэтым яна паспела зафіксаваць чараду на камеру, зрабіўшы некалькі кадраў.

Каментуючы фота Іны Шкурко, заолаг Віталь Кашчэеў адзначыў: на Мёршчыне і Браслаўшчыне першых журавоў назіралі яшчэ раней — 13 і 14 лютага.

У звычайныя гады журавы вяртаюцца ў Беларусь у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Але калі канец зімы адзначаны адлігамі і вясна прыходзіць рана, то птушкі з'яўляюцца ў сярэдзіне сакавіка. А за сёлетні зусім ранні візіт застаецца дзякаваць толькі пацяпленню клімату.

Лічыцца, што птушкі, якія ляцяць на поўнач, падарожнічаюць вялікімі чародамі, «мясцовыя» журавы прылятаюць на знаёмыя ім гнёзды парамі. Заняўшы гнездавы ўчастак, птушкі паведамляюць пра сваё з'яўленне гучным трубным курлыканнем, якое журавы выдаюць як у палёце, так і на зямлі. Калі пара вырашае заняць гняздо, можна чуць «дуэт» самца і самкі.

Каментары2

  • Тэкля
    25.02.2024
    Дзесьці тыдзень таму ў небе чула курлыканне: ляцеў клін ці то жураўлёў, ці гусей. Здзівіла, што так рана...
  • жур
    25.02.2024
    будзе ранняя вясна? бо я прыкметы не ведаю... гарацкая)

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух3

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі карысны гарбуз?1

Лідарка літоўскіх сацыял-дэмакратаў адмовілася ўзначаліць урад. Прычына нечаканая5

Гурт «Пятля прыхільнасці» падзяліўся песняй і кліпам пра «Штосьці добрае»1

Як Лукашэнка сам сабе забараніў балатавацца7

Марына Ментусава адказала тым, хто крытыкуе мірныя пратэсты і акцыі жанчын з кветкамі35

«Проста сагналі ўсіх на двор і не сказалі навошта». Як здымаюцца ролікі для флэшмобу «Надо»13

МЗС Польшчы хоча змяніць крытэрыі выдачы картаў паляка

«Я ўсё ж такі беларус». Гісторыі рускамоўных людзей, якія ў апошнія гады перайшлі на беларускую мову11

Вольга Чамаданава таксама будзе спарынг-партнёрам на выбарах28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух3

У Мінску ў розных раёнах чулі гучны выбух

Галоўнае
Усе навіны →