«Мы павінны зрабіць так, каб палітвязні сталі для дыктатара праблемай». Ціханоўская заклікала ігнараваць выбары і засяродзіцца на палітвязнях
У рамках марафону «Абіраю Новую Беларусь», які зладзілі дэмакратычныя сілы, Святлана Ціханоўская звярнулася са зваротам да беларусаў. Асаблівую ўвагу яна надала праблемам палітвязняў у краіне — і заклікала абʼяднаць намаганні для іх вызвалення.
«Відавочна, калі не будзе ціску — рэжым нікога не вызваліць. Бо для дыктатара палітвязні — не праблема. А мы павінны зрабіць так, каб гэта стала для яго праблемай. Ён павінен ведаць, што заплаціць за кожную ахвяру. Кожны начальнік калоніі, кожны галаварэз з ГУБАЗіКа, кожны следчы — панясе адказнасць за свае злачынствы. Мы будзем збіраць усе доказы, імёны — толькі так зможам аднавіць справядлівасць», — адзначыла Ціханоўская.
Марафон «Абіраю Новую Беларусь» ладзіцца з 10:00 да 20:00 па Мінску.
Каментары
Лукашэнка на рашку.
Хто працуе на Беларусь ?