Чыноўнік Мінспорту выпадкова раскрытыкаваў стан спраў у беларускім спорце
Першы намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Дараховіч пракаментаваў чацвярговую нараду ў Лукашэнкі, прысвечаную стану спраў у беларускім спорце, але нешта пайшло не так.
«[Лукашэнка] чарговы раз кажа відавочныя рэчы, якія мы самі павінны разумець і даўным-даўно выконваць. На жаль, на месцах гэта нехта, можа, яшчэ не пачуў. Мы павінны расціць сваіх спартоўцаў, і яны павінны дамагацца поспехаў. На гэта з запасам выдзяляюцца дзяржаўныя рэсурсы», — цытуюць Аляксантра Дараховіча «Віцьбічы».
Затым Аляксандр Дараховіч вырашыў правесці паралелі паміж падрыхтоўкай беларускіх і замежных спартоўцаў.
«Сёння калі параўнаць Беларусь і некаторыя краіны, якія нас актыўна крытыкуюць, то там грошы, у тым ліку на футбол і зусім не выдзяляюцца. Гульцы (у недружалюбных краінах — НН) працуюць, а ў вольны час трэніруюцца».
«Таксама за свае грошы яны ездзяць на спаборніцтвы. І пры гэтым, часам, паказваюць больш лепшыя вынікі, чым нашы спартоўцы, якія знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні», — прыйшоў да нечаканай высновы намеснік міністра.
Чытайце таксама:
Лукашэнка назваў выступы беларускіх футбалістаў нічога не вартымі
Лукашэнка прыдумаў лайфхак для беларускіх спартоўцаў
Былога трэнера Крысціны Ціманоўскай адхілілі на пяць гадоў ад спорту за скандал на Алімпіядзе-2020
Каментары