У Расіі патлумачылі, чаму не выкарыстоўваюць сучасны танк «Армата» ў вайне з Украінай
Генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Растэх» Сяргей Чэмезаў расказаў агенцтву «РИА Новости», чаму найноўшы расійскі танк Т-14 «Армата», які нібыта нашмат пераўзыходзіць наяўныя танкі па сваіх характарыстыках, не выкарыстоўваецца ў баявых дзеяннях ва Украіне. Аказваецца, проста шкада грошай.
«Армата», яна, увогуле, дарагаватая. Па сваім функцыянале, яна, вядома, нашмат пераўзыходзіць наяўныя танкі, але занадта дарагая, таму яе цяпер армія наўрад ці будзе выкарыстоўваць. Прасцей ім купіць тыя ж Т-90-я», — сказаў кіраўнік расійскага вайскова-прамысловага комплексу.
Ён зазначае:
«Цяпер патрэбныя грошы для таго, каб стварыць новыя танкі, новыя ўзбраенні, больш, можа быць, танныя. Таму, калі ёсць магчымасць купіць больш танныя, чаму не», — дадаў суразмоўца агенцтва.
Т-90 — асноўны баявы танк расійскай арміі, таксама ён стаіць на ўзбраенні многіх краін. А танк Т-14 «Армата» — найноўшая распрацоўка ў галіне танкабудавання Расіі, у якой нібыта выкарыстаныя самыя перадавыя тэхналогіі і магутнае ўзбраенне. Але пакуль што расіяне могуць толькі ганарыцца, што яму «аналогов нет», а даказваць гэта на практыцы не рызыкуюць.
Краіны Цэнтральнай Азіі — «чорны ход» Расіі для паставак тавараў ваеннага прызначэння з Кітая
«Дзякуй за тыя «БелАЗы». У Крывым Рогу расказалі, як БелАЗы дапамаглі адбіць расійскі наступ
Расія хацела, каб Беларусь была адным з «гарантаў» нейтральнасці раззброенай і кастрыраванай Украіны — апублікаваныя дакументы 2022 года
Каментары