Здарэнні

«Дзверы ляжалі ўнутры кабінета». У польскім Гданьску двойчы абакралі салон прыгажосці беларускі

Ганна (імя зменена) жыве ў Польшчы ўжо пяць гадоў. У Гданьску ў яе салон прыгажосці, жанчына арандуе кабінет у адным з офісных будынкаў.

У 2024 годзе працоўнае месца беларускі двойчы абакралі. Яна падзялілася з Most сваёй гісторыяй.

Першы выпадак адбыўся на майскія святы. З кабінета Ганны зніклі 2 тысяч злотых (400 еўра).

— Звычайна я не захоўваю грошы на працы, але менавіта ў гэтыя дні так супала, — успамінае беларуска. — У будынку працавалі толькі я і школа танцаў паверхам ніжэй. Ніякага ўзлому не было. Я заўсёды зачыняю дзверы на два замкі, таму дагэтуль не разумею, як гэта адбылося.

Ганна мяркуе, што грошы маглі скрасці, пакуль яна ненадоўга выходзіла з кабінета. Зламыснік павінен быў дакладна ведаць, дзе яны ляжаць.

Пасля здарэння яна звярнулася ў паліцыю, але знайсці злодзея не змаглі.

Другі інцыдэнт здарыўся ў пачатку снежня. На гэты раз дзверы кабінета былі выбітыя, а ўнутры ўсё перавернута.

— У нядзелю я прыйшла на працу, дзверы ляжалі ўнутры кабінета. Зніклі канверты са справаздачамі і [рахункамі]-фактурамі за год, Машынка для перманентнага макіяжу, блок сілкавання і расходныя матэрыялы, у тым ліку пігменты на суму каля 2100 злотых (420 еўра), — распавядае Ганна.

Паліцыя, якая прыбыла на месца, выявіла, што дзверы адчынілі і ў іншых кабінетах. Зрэшты, там нічога не ўзялі, акрамя цукерак. Паводле версіі паліцыі, злодзеі зайшлі і выйшлі праз акно ў агульным калідоры будынка.

— Нядаўна я хадзіла па пацверджанне па справе і выявіла, што ў дакументах пазначаны не ўсе скрадзеныя рэчы. Мне давялося папрасіць дадаць у спіс астатнія згубы, — дзеліцца Ганна.

Шукаць месцы з добрай аховай і страхаваць маёмасць

Каб пазбегнуць падобных сітуацый, Ганна плануе павесіць камеру назірання ў сваім кабінеце і, магчыма, змяніць памяшканне на тое, што ахоўваецца лепш.

— Я раю ўсім шукаць месцы з добрай аховай, усталёўваць сігналізацыю і камеры, а таксама страхаваць маёмасць. Гэта дапаможа ў будучыні атрымаць кампенсацыю, калі крадзеж усё ж такі адбудзецца, — кажа яна.

Каментары

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ4

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Візавы цэнтр патлумачыў, калі можа ануляваць запіс на падачу польскай візы1

У панядзелак чакаецца вятрыска. Будзьце асцярожныя!

Прэс-сакратар пасольства Беларусі ў Расіі: У Маскве палююць на хлеб «Нарачанскі»4

Колькі ж тут Мінска! Пра новую кнігу Заміроўскай2

90 гадоў з дня нараджэння Станіслава Шушкевіча — архіўны фільм «Нашай Нівы» пра першага кіраўніка незалежнай Беларусі5

У Магілёве маршрутка сутыкнулася з аўтобусам

Логіка Ярмошынай: Трэба ісці на выбары, каб Лукашэнку паважалі ў Кітаі10

Украіна ўзнагародзіла каліноўцаў медалямі3

Што цяпер з пацярпелымі на пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ4

«Непадкупным» беларускім дыпламатам у Малдове аказаўся кадравы супрацоўнік КДБ

Галоўнае
Усе навіны →