14 чалавек загінулі і 46 атрымалі раненні ў выніку новага абстрэлу Адэсы
Кіраўнік адміністрацыі Адэскай вобласці Алег Кіпер паведаміў, што ў выніку ракетнай атакі на Адэсу загінулі 14 чалавек, сярод іх мірныя жыхары, медык і ратавальнік.
Атаку зафіксавалі аб 11 гадзіне па мясцовым часе. Відавочцы гавораць аб двух ракетных ударах. 16 сакавіка аб'яўлены жалобным днём у Адэсе.
Сярод 46 чалавек, якія атрымалі раненні, як мінімум сем супрацоўнікаў Дзяржслужбы Украіны па надзвычайных сітуацыях. Яны прыехалі дапамагаць пацярпелым пасля першага абстрэлу.
Каментары