Чорна-белыя фатаграфіі прэзідэнта Францыі хутка сталі прадметам абмеркавання ў Інтэрнэце.
Асабісты фатограф прэзідэнта Францыі Саазіг дэ ла Муасаньер апублікаваў здымкі Эманюэля Макрона, на якіх ён паказаны падчас трэніроўкі па боксе, піша Бі-бі-сі.
Чорна-белыя фатаграфіі хутка сталі прадметам абмеркавання ў сетцы. Некаторыя карыстальнікі, напрыклад, падазраюць, што здымкі маглі быць адрэдагаваныя.
Іншыя пішуць, што такім чынам «Макрон рыхтуецца да барацьбы з Уладзімірам Пуціным».
Нядаўна Макрон зрабіў шэраг жорсткіх заяваў наконт вайны ва Украіне. Французскі лідар заявіў, што не выключае адпраўку сухапутных войскаў ва Украіну для адбіцця расійскай агрэсіі.
Макрон: Не можа быць працяглага міру, калі не будзе вяртання да міжнародна прызнаных межаў Украіны з Крымам уключна
Макрон гатовы паслаць войскі ва Украіну ў выпадку калі Расія пойдзе на Адэсу ці Кіеў
Чым Пуцін давёў Макрона?
Макрон у Празе заклікаў еўрапейцаў «не быць баязліўцамі»
«Прэзідэнт Зяленскі гэтага не просіць». У ЗША адрэагавалі на заклікі Макрона
Каментары