Аляксандр Лукашэнка сёння ў ходзе рабочай паездкі ў Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці азнаёміцца з мерапрыемствамі праверкі боегатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, піша БелТА
Ён выказаўся аб нібыта правакацыях на мяжы: «Я публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ваенным шляхам. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцца. Любое парушэнне дзяржаўнай мяжы — на паражэнне».
Лукашэнка наведае адзін з участкаў, якія прыцягваюцца да праверкі боегатоўнасці, азнаёміцца з праводзімымі мерапрыемствамі, работай з асабістым складам.
Падчас праверкі ў тым ліку праводзяцца мерапрыемствы па ўзмацненні ўчастка мяжы, патруляванні, авіяцыйнай разведцы мясцовасці пры дапамозе беспілотнікаў.
Ва Узброеных сілах пачалі праверку баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей. Яна носіць комплексны характар.
Каментары