Культура1212

«Чорны спіс можа налічваць да тысячы людзей». Што з альтэрнатыўнымі мерапрыемствамі ў Беларусі?

Стас Міхайлаў, КняZZ, «Аліса», MZLFF, «Мая Мішэль», Руслан Аляхно і акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл — калі адкрыць афішу бліжэйшых мерапрыемстваў, робіцца ясна, што на беларускай сцэне тасуецца тая самая абойма расійскіх і прыдворных артыстаў. А што ў астатніх выканаўцаў?

Ілюстрацыйнае фота

У 2023 годзе набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб культуры, які дадаткова ўскладніў жыццё культурным работнікам у Беларусі. Згодна з ім, арганізоўваць мерапрыемствы могуць толькі асобы, якія трапілі ў спецыяльны рэестр ці атрымалі адпаведнае пасведчанне — так званую «гастрольку».

Пры гэтым Упраўленне культуры мае права запытваць інфармацыю пра выканаўцаў у органах унутраных спраў, дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства культуры, што аўтаматычна азначае закрытыя дзверы для артыстаў, якія нейкім чынам праявілі «нелаяльнасць» ў дачыненні да ўлады.

Дадатковыя абцяжарваючыя абставіны — былая міліцэйская прэс-сакратарка Вольга Чамаданава на пасадзе начальніцы галоўнага ідэалагічнага упраўлення Мінгарвыканкама, якое ў тым ліку адказнае за «гастролькі».

Падрабязней усе падводныя камяні абноўленага Кодэкса «Наша Ніва» разбірала раней.

Неабходнасць атрымліваць афіцыйныя паперы адпадае, толькі калі рашэнне аб правядзенні прынятае самім Лукашэнкам і чыноўнікамі высокага ўзроўню (рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, абласнымі і раённымі выканкамамі). Не патрабуюцца яны арганізатарам са статусам «нацыянальны, акадэмічны» ці са званнем «заслужаны калектыў».

Таксама патрэба ў гастрольцы адпадае, калі на імпрэзе плануецца задзейнічаць выканаўцаў, якія знаходзяцца ў штаце дзяржарганізатара. І калі гаворка ідзе пра дзяржаўныя тэлеканалы, прафсаюзы, філармоніі, Кіраўніцтва справамі Лукашэнкi — для іх дастаткова даслаць апавяшчэнне з апісаннем праграмы.

Звычайным жа смяротным гастролькі не патрэбныя, толькі калі яны ладзяць імпрэзу для ўласных патрэб ці для блізкіх сваякоў, без атрымання пры гэтым прыбытку.

Брэсцкая абласная філармонія, Палац спорту, Палац Рэспублікі, «Мінск Арэна» — на большасці афіш буйных падзей паўтараюцца адны і тыя ж арганізатары.

Ілюстрацыйнае фота

Тых шчасліўцаў, якія трапілі ў рэестр арганізатараў культурна-глядацкіх імпрэз, можна пабачыць на анонсах пляцовак меншага маштабу.

Усяго ў рэестры арганізатараў культурна-відовішчных мерапрыемтваў цяпер 50 арганізацый. ІП з яго прыбралі.

А што па «чорных спісах»?

Артыстам, якія нейкім чынам крытыкавалі беларускі рэжым ці тым больш адседзелі за сваю грамадзянскую пазіцыю, у сённяшніх рэаліях амаль немагчыма зладзіць стандартнае мерапрыемства — канцэрт ці аўтарскі спектакль. Інфармацыю пра іх не знойдзеш на буйных анлайн-афішах: яе распаўсюдзяць па тэматычных тэлеграм-каналах, часам — закрытых, сарафанным радыё ці ў сацсетках канкрэтных пляцовак і саміх выканаўцаў.

«Чорны спіс — гэта галоўная перашкода выступам. Цяпер ён, па суб’ектыўных адчуваннях, налічвае каля тысячы людзей, — каментуе «НН» музыка, які жыве ў Беларусі. — На чым гэтая лічба грунтуецца? Калі адзін са знаёмых падаваўся на гастрольку, яму адмовілі. І ён вырашыў пайсці ў Мінгарвыканкам у прыёмны дзень — запытацца, чаму такое рашэнне. І там выцягнулі тэчку, пагарталі лісты, паглядзелі і адказалі, што гэты чалавек значыцца ў спісе. І стос гэтых лістоў, па словах знаёмага, быў немаленькім».

«Траплялі ў чорны спіс не толькі праз правапарушэнні, — дзеліццца іншы музыка. — Бывала, уключалі з-за частых выездаў за мяжу або калі правяраючым не спадабаліся сацсеткі. Ці проста па прынцыпе рандома. А хадзіць у дзяржорганы і ўдакладняць прычыны музыкі асцерагаюцца. 

Таксама — істотна павялічыўся час чакання адказу па гастрольным. Бывала, займала 3-4 тыдні (без уліку таго, што дадаткова павінна было заставацца тыдзень-два). Гэта значыць, каб сабраць групы, усіх падаць, атрымаць адказ і пакінуць запас для рэкламы і прома, пачынаць збор івэнта трэба было за 2 месяцы да меркаванай даты. Гэта з улікам таго, што гастрольнае ўхваляць з першага разу, што бывала далёка не заўсёды. У адваротным выпадку ўсё паўтаралася зноў, поўны цыкл».

Пры гэтым пралазы з сітуацыі часам знаходзяцца — большасць вырашае абмяжоўвацца так званымі «кватэрнікамі», выступамі для сваіх, якія адбываюцца як у памяшканнях, так і, напрыклад, у лесе пры вогнішчы.

«Ëсць прыклады, калі адны і тыя ж упартыя гурты з адным і тым жа складам удзельнікаў пяць разоў падаюцца на «гастрольку». Ім адмаўляюць, а на шосты раз усё ж даюць дазвол. То-бок часам тут спрацоўвае рандом. Акрамя таго, верагоднасць атрымання дакумента значна адрозніваецца ў залежнасцi ад месца, дзе ты падаешся. Часцяком бывае так, што ў адным гарвыканкаме адмаўляюць, а ў невялічкім горадзе, калі невялікі фэсцік ладзіцца, лакальна-прыватны, ці нешта ў маленькай кавярні, атрымліваецца ў выніку зайграць», — расказвае прадстаўнік аднаго з беларускіх гуртоў.

Падобная сітуацыя ў большасці выпадкаў і з незалежнымі тэатральнымі выканаўцамі.

Ілюстрацыйнае фота

Як яшчэ атрымліваюць гастролькі? Адна з радыкальных мераў — змяніць склад калектыву:

«Калі ў групе дакладна ведаюць, што з пяці чалавек адзін не праходзіць — з ім ветліва развітваюцца, знаходзяць яму замену».

«Але не трэба забываць што з выбараў-2020 прайшло амаль чатыры гады, за гэты час нарос пэўны пласт маладых гуртоў, удзельнікі якіх чатыры гады таму, напрыклад, былі непаўнагадовымі і нідзе не засвяціліся. І ў іх ёсць магчымасць свабодна выступаць. Але ўвесь пласт старой пазнавальнай музыкі тут, канечне, адвальваецца», — каментуе суразмоўца.

Чытайце таксама:

Каментары12

  • Прахожы
    31.03.2024
    Ага, заўсёды, калі чытаеш падобныя допісы, паўстае пытанне ці то чалавек індактрынаваны дурань, ці то правакатар на акладзе. Кароткі незамыславаты нік схіляе да другога выпадку.
  • Ага
    31.03.2024
    Дарэчы, Латушка справакаваў у 2020м годзе актораў Купалаўскага тэатра, людзей творчых, а значыць, спантанных, эмацыйных, на непрадуманае рашэнне звольніцца з тэатру ў знак салідарнасці з Латушкам.
    Вынік: беларускія акторы вымушаныя з'ехаць за мяжу, у тэатр завезлі расейцаў.
    Пытанне: ці дапамог за 4 гады Латушка эміграваўшым купалаўцам хаця б з памяншэннем для тэатру? Здаецца, што не.
  • Стоп лукабот
    31.03.2024
    Ага, у знак салідарнасці ў Латушкам? Бот, ты на чым там сядзіш, за падзеямі увогуле сочыш альбо толькі з лесу выйшаў?

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Усе навіны →
Усе навіны

На Філіпінах віцэ-прэзідэнтка адкрыта прыгразіла прэзідэнту і яго сям'і смерцю2

У беларускіх лясах пайшлі зімовыя апенькі. Якія яшчэ грыбы не спужаліся першых снегападаў?

Ангела Меркель: Я добра ведала намеры Пуціна і ведала, што ён вораг Еўропы11

У Брэсце паставілі скульптуру Дон Кіхота з ветраком, падобным да вентылятара ФОТАФАКТ1

«Жанчыны, на якіх можа разлічваць Гайдукевіч». Найлепшыя твіты тыдня2

Міністр замежных спраў Францыі пацвердзіў права Украіны біць па Расіі французскімі ракетамі2

«Усё ў нашых руках». Камандзір каліноўцаў Павел Шурмей сустрэўся з беларусамі Вільні24

Знялі з пасады камандуючага расійскай групы войскаў «Поўдзень». Кажуць, што брахаў начальству пра поспехі1

«20 сутак правёў у камеры з вар'ятам без адной рукі». Маналог палітвязня, які трапіў у калонію за 8 рублёў шкоды5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары8

«Падлік галасоў як сатанісцкі рытуал». Былы член камісіі расказаў, як у Беларусі фальсіфікуюць выбары

Галоўнае
Усе навіны →