У Гомелі мясцовыя ўлады адзначылі вызваленне ад Рускай народнай рэспублікі
Упершыню пасля савецкіх часоў сёлета ў Гомелі прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы на магіле камунараў каля абласнога ўпраўлення КДБ, піша «Флагшток».
105 гадоў таму, у сакавіку 1919 года, гэтыя камунары спрабавалі абараніць савецкую ўладу ў Гомелі ад паўсталага палка пад камандаваннем эсэра Уладзіміра Стракапытава.
Камуністы ў выніку былі часова разгромленыя, а ў Гомелі была абвешчаная Руская народная рэспубліка. У цяперашніх публікацыях ідэолагі пішуць, што загінулыя камуністы спрабавалі захаваць «стабільнасць, бяспеку і парадак у горадзе».
У часы незалежнай Беларусі святкаванні на магіле камунараў не праводзіліся.
Каментары