Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны паведаміла пра колькасць знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34, шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-35 і самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і навядзення А-50У ў расіян, піша АрміяInform.
Паводле ГУР, па стане на сакавік 2024 года ў складзе Паветрана-касмічных сіл РФ знаходзіцца каля 100 шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-35, больш за 100 знішчальнікаў-бамбавікоў Су-34, а таксама сем самалётаў далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і навядзення А-50У. Пры гэтым тры А-50У знаходзяцца на рамонце і мадэрнізацыі: два ў Таганрогу, адзін — ва Ульянаўску.
Па стане на красавік 2024 года, паводле ГУР, зафіксавана паражэнне 118 самалётаў расійскай арміі, у тым ліку двух А-50.
Каментары