У Чарнобыльскай зоне адчужэння, пакуль ва ўкраінскай яе частцы, зафіксавалі з'яўленне шакала. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Чарнобыльскага радыяцыйна-экалагічнага біясфернага запаведніка.
«У нас цікавая навіна: на тэрыторыі Чарнобыльскага запаведніка (у ваколіцах Лубянкі) заўважаны новы для Палесся від буйных драпежных сысуноў — шакал. Гэта жывёла з сямейства сабак, прадстаўнік роду ваўкоў. Ён і падобны на ваўка, аднак галава не такая лабастая, морда больш вузкая, больш завостраная, ды і памеры меншыя.
Харчуецца падлай, актыўна адаптуецца да антрапагеннага ландшафту, дзякуючы чаму ў пачатку XXI стагоддзя пашырыў свой арэал. І, як бачым, аж да зоны адчужэння», — расказалі ў запаведніку.
Колькі цяпер у ім знаходзіцца гэтых жывёл, пакуль сказаць не могуць: «Гэты новы госць — часовы ці ўжо назаўжды? Пакуль невядома».
Трэба сказаць, што ў апошнія гады шакалы часам фіксуюцца і ў розных месцах Беларусі.
Каментары
◆ мол. нехороший человек (часто трусливый, подлый)
◆ крим. жарг. жадный, алчный человек
◆ крим. жарг. заключённый, отбирающий продукты и вещи у других заключённых
◆ крим. жарг. бедняк, попрошайка; заключённый-попрошайка
◆ воен. жарг. военнослужащий офицерского состава - Все шакалы вместе с прапорами и контрабасами ужрались дешёвой бесланской водки .. и пребывали в разной степени невменяемости. SCliss, «Как я сам себя на губу сажал…», 04 ноября 2010 г.