Беларускі праваслаўны прыход у Вільні пачаў рамонт, патрэбна дапамога
Беларускі праваслаўны прыход Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні, жадаючы, каб яго царква была ўтульнай, урачыстай і стылёвай, распачаў рамонт капліцы і парафіяльнага дому, паведаміў у фэйсбуку святар прыходу Георгій Рой.
Паводле святара, як і заўсёды бывае, рамонтныя работы — працэс затратны.
«Напрыклад, толькі тынкоўка сцен глінай каштуе 2196 еўра (праца і матэрыялы), афарбоўка столі — 426 еўра, праца электрыка — 200 еўра. Ды і астатнія пакупкі па дробязі (плінтусы, кабелі, разеткі і г. д.) — каля 400 еўра. Гэта ўжо не кажучы пра аздабленне», — піша Георгій Рой.
Дзеля таго царква просіць дапамогі ў вернікаў і іншых неабыякавых беларусаў. Падтрымаць царкву (абавязкова памятаючы пра асабістую бяспеку!) можна праз:
У Літве зацвердзілі незалежную ад Масквы праваслаўную царкву. Сярод святароў — двое беларусаў
Святар Кухта ў «Жыцці-маліне» расказаў пра асаблівасці мітрапаліта Веніяміна, кантраст двух патрыярхаў і сваю працу ў ІТ
Святар Георгій Рой — пра даносы на яго, малітвы за Расію, якія дасылалі зверху, надзеі на Сусветны патрыярхат і страх прывыкнуць да несвабоды
Каментары