Генпракуратура падлічыла, колькі было б насельніцтва Беларусі, каб не вайна
Калі б не было Вялікай Айчыннай вайны, насельніцтва Беларусі складала б цяпер каля 17 мільёнаў чалавек, заявіў дырэктар Навукова-практычнага цэнтра праблем умацавання законнасці і правапарадку Генпракуратуры Ігар Мароз у эфіры тэлеканала СТБ.
«Не менш за 3 мільёны чалавек страціла Беларусь у гады вайны. Нашы дэмографы падлічылі, што калі б не было вайны, наша насельніцтва сёння складала б каля 17 мільёнаў чалавек. Адсюль пытанне: колькі страціла Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны? Мы страцілі шмат ненароджаных людзей», — адзначыў Ігар Мароз.
Паводле звестак Белстата, насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9 155 978 чалавек.
Каментары