Вайна44

Расійскія войскі занялі паўночную частку Ваўчанска і абыходзяць горад з усходу — Bild

Супраціў ім аказваюць, у тым ліку, «Легіён «Свабода Расіі» і «Рускі добраахвотніцкі корпус».

Карта Bild

У ноч на сераду Генштаб УСУ паведаміў, што ў раёне Ваўчанска і Лук'янцаў Харкаўскай вобласці ўкраінскія войскі адышлі на «больш выгадныя пазіцыі».

Паводле інфармацыі эксперта Bild па аналізе адкрытых даных Юліяна Ропке, УС РФ увайшлі ў паўночную частку Ваўчанска, баі там ідуць у раёне мясакамбіната. Супраціў ім аказваюць у тым ліку «Легіён «Свабода Расіі» і «Рускі добраахвотніцкі корпус».

Расійскія войскі спрабуюць абысці горад за 4 км на ўсход. Там ім удалося перарэзаць дарогу з Ваўчанска ў Ціхае. У наваколлях Ваўчанска УС РФ занялі вёскі Пляценёўка, Агурцова, Гацішча і Буграватка.

Тэмп прасоўвання УС РФ знізіўся ў параўнанні з першымі днямі наступу. УСУ ўвялі ў бой РСЗА «Град», БТР-82А і шведскія БМП CV-90.

Карта Bild

Адначасова УС РФ наступаюць на захад на сяло Ліпцы. Там ім удалося ўзяць вёскі Стралечча, Краснае, Пыльная, Барысаўка, а таксама ўвайсці ў Лук'янцы і Глыбокае.

Ропке адзначае, што на гэтым напрамку расійскія войскі наступаюць адной пяхотай, практычна без тэхнікі. Гэта зніжае хуткасць іх прасоўвання.

Каментары4

  • Праўдаруб
    15.05.2024
    Такімі тэмпамі “больш выгадныя пазіцыі” хутка будуць на правым беразе Дняпра…
  • Чаркашкварка
    15.05.2024
    Праўдаруб, расейскiя фашысты руйнуюць блiзжэйшыя вёскi, вось i ўвесь "поспех". Якiмi тэмпамi?Украiна мае вялiкую аператыўную глыбiню, гэта не Прыбалтыка. каб выйсцi на такую глыбiню трэба мець тылы, тэхнiку i дастатовыя сiлы каб не разарваць iх, чаго няма i не будзе. Тэхнiкi у расеi да 2025 года засталося. да дняпра, зноў расцягнуць i знiшчаць.хай нават у Харкаў залезуць,цi Днепр, я нават не выключаю што iх ў харкаў i запусцяць, i зробяць такую мясарубку якой не было з часоў вов, будуць паказваць горы дзесяткi тысяч забiтых расейскiх фашыстаў пасля чаго вайна для пуцiна прыме iншы абарот ужо ў самой расее. Каб захапiць Украiну, трэба мабiлiзаваць 100 мiльёнаў ватнiкаў, i з улiккм таго што новыя танкi да 2025 года скончацца, на старых савецкiх ехаць, то сз гэтых ста мiльенаў трэба пусцiць пехотай напралом палову, 50 мiльёнаў ватнiкаў проста тупа на забой знiшчыць.
  • Тима
    16.05.2024
    Какой крутой белорусский язык!

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ8

У Германіі спынілі беларускую машыну, якая ўразіла мясцовую паліцыю9

Кіраўніка партыі «Зялёныя» асудзілі на 6 гадоў калоніі3

«Ніхто з кіраўніцтва з ім не спрачаецца». Якія былыя сілавікі абселі кіраўнічыя пасады буйных беларускіх прадпрыемстваў7

У Міжземным моры затанула расійскае судна, якое ішло ў Сірыю1

55 гадзін на машыне і да 100 еўра за падсадку ў аўтобус. Пекла на ўездзе ў Беларусь з Польшчы9

«Пераарыентаваць бізнэс на працу з айчынным сэканд-хэндам». Улады шукаюць рады на заходнія санкцыі1

Расія нанесла ўдар балістычнай ракетай па Крывым Рогу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне5

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →