Літаратура

Усё проста: не здавайцеся. Салман Рушдзі напісаў кнігу, вярнуўшыся з мяжы жыцця і смерці

Аўтабіяграфічную кнігу «Нож: развагі пасля спробы забойства» Рушдзі напісаў, адыходзячы ад наступстваў замаху на сваё жыццё ў 2022 годзе.

Як цяпер памятаю, я прыехаў у Нью-Ёрк 12 жніўня, у той жа дзень, калі ў Чатокуа, на поўначы штата Нью-Ёрк, адбылася гэтая жахлівая падзея. 

Памятаю прыгнечаны эмацыйны стан, які я тады адчуваў. Рэлігійны фундаменталізм — жахлівае цемрашальства. І вось я апынуўся ў горадзе, які прытуліў Салмана Рушдзі, які называў Нью-Ёрк сваім домам. Але нават тут, у ЗША, ён апынуўся на мяжы смерці, ад рук народжанага ў Каліфорніі адзіночкі ліванскага паходжання, радыкалізаванага казаннямі ісламісцкіх клерыкаў. Адзіночкі, які, з’ездзіўшы на радзіму сваіх продкаў, замкнуўся ў падвале свайго дома ў Нью-Джэрсі, усё больш і больш пагружаючыся ў гэтыя вучэнні, чаргуючы сваё «рэлігійнае прасвятленне» з відэагульнямі.

На шчасце, лекары здзейснілі шэраг вельмі складаных аперацый і змаглі ўратаваць жыццё Рушдзі. Ён страціў адно вока, але лязо не дасягнула яго мозгу. Аднаўленне было доўгім, але паспяховым. 

Як толькі гэта стала магчымым, аўтар вярнуўся да пісання тэкстаў. Праца над гэтай кнігай стала для Рушдзі тэрапеўтычнай, дапамагла яму змагацца з посттраўматычным стрэсавым расстройствам. Пасля выздараўлення ён і яго жонка нават вярнуліся на месца, дзе адбыўся замах на забойства. 

У кнізе аўтар пераказаў усё гэта ва ўсіх падрабязнасцях. Тут ва ўсіх дэталях вы прачытаеце і пра сам замах, пра яго падрыхтоўку няўдалым забойцам, і пра момант, калі аўтар пабачыў, як да сцэны падбягае невядомы з нажом, пра тое, што ён адчуваў, калі злачынец пачаў наносіць удары, пра змаганне за жыццё, пра неймаверную працу дактароў, а таксама рэабілітацыю. Аўтар дадаў нават падраздзел, дзе ён вядзе дыялогі з са сваім няўдалым забойцам. Праўда, гэта выдуманыя дыялогі. Аўтар спрабуе ўявіць, якімі б яны маглі быць.

У гэтай кнізе шмат болю. Але таксама гэта гісторыя чалавечай унутранай сілы, змагання, прыняцця абставінаў, у якіх любы з нас можа апынуцца, а таксама пошуку шчасця, радасці, як бы складана ні было. Рушдзі атачалі блізкія і клапатлівыя людзі, якія падтрымлівалі яго на працягу ўсяго шляху. Гэта неймаверная ўдача, што ён застаўся з намі.

Салман Рушдзі, нагадаем, гэта 77-гадовы індыйскі пісьменнік, які піша гістарычныя творы ў стылі магічнага рэалізму. У 1988 годзе ён напісаў раман «Сатанінскія вершы», у якім пераасэнсоўваў жыццё прарока Мухамеда. Гэты твор многія ісламісцкія рэжымы палічылі блюзнерскім і абвясцілі паляванне за творцам.

Сама кніга даволі кароткая. Праслухаў яе цалкам падчас аднаго трансатлантычнага пералёту. Яна сумная і абнадзейлівая адначасова. Галоўны мэседж, які можна з яе ўзяць, — не здавайцеся. Як бы цяжка і складана не было. Беларусам такі пасыл у цяперашнія часы як ніколі актуальны.

Каментары

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне6

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Усе навіны →
Усе навіны

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 202011

Данія ўзмацняе абарону Грэнландыі. Трамп нядаўна зноў загаварыў пра жаданне набыць яе6

Пашынян адмовіўся ад удзелу ў саміце СНД. Кажа, у яго кавід1

Навошта Пяткевіч вярнулі ў Адміністрацыю Лукашэнкі? Версія Халезіна10

«Я думаў, што рускія хутка перамогуць, але выйшла, як заўсёды». Споведзь ідэйнага расійскага шпіёна, які атрымаў ва Украіне пажыццёвае7

Студэнтаў, якія вяртаюцца на канікулы з-за мяжы, апытваюць на граніцы сілавікі4

Падборка калядных дэсертаў: цытрусы ў шакаладзе, «снежныя» капкейкі і мандарынавая пана-кота4

На свеце з'явілася яшчэ адна краіна доўгажыхароў. Што гэта за краіна?

Цырульніца з-пад Брэста стварыла цудоўны вобраз кліентцы. Яе абвінавацілі ў спрыянні ЛГБТ9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне6

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне

Галоўнае
Усе навіны →