Грамадства44

З Валадаркі вынеслі насценны малюнак мастака Алеся Пушкіна, які загінуў за кратамі

Фатограф Аляксандр Васюковіч, які пасля прысуду пакінуў Беларусь, расказаў «Белсату» пра малюнак, які на сцяне камеры ў Валадарцы пакінуў мастак Алесь Пушкін, загінулы ў няволі.

Аляксандр змог вынесці з турмы копію таго малюнка.

Мастак Алесь Пушкін на судзе

«Гэта была першая камера, у якую я трапіў на Валадарцы, у так званым шанхаі. У ёй утрымліваліся 24 чалавекі. Да мяне там нехта і з Litesound сядзеў, і Алесь Пушкін таксама. Дык вось, мне паказалі малюнак — рысачкі, якія маляваў на сцяне Алесь Пушкін. Я папрасіў сваіх, каб мне пераслалі ў перадачы кальку, каб можна было яго скапіяваць. І я зрабіў гэта. І ў выніку вынес на свабоду», — распавядае Аляксандр Васюковіч.

Копія малюнка, які пакінуў на турэмнай сцяне Алесь Пушкін. Фота: Аляксандр Васюковіч

«Вельмі балюча было гэта ўсё бачыць, таму што я быў да гэтага на пахаванні Алеся… І, блін, не ведаю, мне падалося, што ўсё, што я мог зрабіць, — гэта вынесці адтуль тую штуку. Для гісторыі», — кажа фатограф.

Нагадаем, што СІЗА на Валадарцы нядаўна расфармавалі, зняволеных, якія чакалі там суда, перавялі ў новы будынак — у Калядзічы.

@nashaniva З Валадаркі вынеслі насценны малюнак мастака Алеся Пушкіна, які загінуў за кратамі #беларусь #репрессии #художник #нашаніва #беларусы #жывебеларусь #беларускіцікток ♬ TRANSGENDER (PEARL WHITE VIP) - PEARL WHITE

Каментары4

  • qwerty
    15.05.2024
    дочка Максима Дизайнера, У свеце ёсць іншыя асобы для ёрнічання. Не зацыклівайцеся на адной. Пашырайце свае гарызонты.
  • Дасведчаны.
    15.05.2024
    Добра што вынес і зрабіў, але навошта было распавядаць усяму сьвету якім чынам ты гэта зрабіў. Дурань недасведчаны! Зараз табе ніякай калькі ў перадачах.
  • алесятожопушкіна
    15.05.2024
    на гарызонце ,,працавала,,(то бок чыслілася) мама нашай насільнай хроснай

    ну гэта так - мелач
    каб хоць трохі ведалі, што qwerty123 перажыла )

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Блогерка выдавала сваю здаровую дачку за смяротна хворую, каб атрымаць данаты і лайкі. А магчыма, і труціла яе

Ракетная атака на Украіну: Расія б'е «калібрамі» і балістычнымі ракетамі6

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю5

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта8

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →