Грамадства2020

Беларусь і Расія распрацуюць адзіныя паняцці ў гістарычнай навуцы

Гэтым займаецца сумесная гістарычная камісія.

Фота ілюстрацыйнае

Былы міністр культуры Расіі, а цяпер памочнік Пуціна Уладзімір Мядзінскі заклікаў да «большай збалансаванасці» ў выкладанні гісторыі ў Расіі і Беларусі.

На думку сустаршыні сумеснай экспертна-кансультатыўнай рады, дзвюм краінам неабходна прыйсці да максімальнай збалансаванасці выкладання гісторыі, у тым ліку і ў школьнай, і ў прафесійна-тэхнічнай, і ў вышэйшай адукацыі, паведамляе ТАСС.

«Калі не мы будзем расказваць пра нашу гісторыю нашым дзецям, значыць, пра гэта раскажуць адпаведныя замежныя фонды. Гэта будзе зусім іншая гісторыя, і ўяўленні пра дабро і зло ў нашых падрастаючых пакаленняў таксама будуць тымі, якія хочуць нашы геапалітычныя канкурэнты, мякка скажам», — заявіў Мядзінскі.

Паводле яго слоў, будзе працягнута ўзаемнае ліцэнзаванне школьных падручнікаў. Сінхранізацыя будзе праводзіцца і на навуковым узроўні, шляхам сумеснага слоўніка, сумесных адзіных паняццяў.

Расійска-беларускі экспертна-кансультатыўны савет па гісторыі дамовіўся аб стварэнні двух сумесных гістарычных часопісаў. Адзін з іх будзе агульнагістарычным, другі прысвецяць ваеннай гісторыі.

Камісія раней заяўляла пра неабходнасць стварэння адзінага падручніка па гісторыі Беларусі і Расіі. Таксама быў распрацаваны падручнік па гісторыі саюзнай дзяржавы.

Каментары20

  • Андрусь
    16.05.2024
    Такую навіну трэба падаваць з каментаром дасведчанага гісторыка хаця б на адзін абзац. Бо так выглядае, нібыта нешта слушнае робіцца. І нічога не гаворыцца пра тое, што расійцы - то народ, з якім беларусы за сваю гісторыю ваявалі найболей. Пачынаючы са згвалтавання наўгародскім князем-педафілам Владзімірам 12-гадовай полацкай князёўны Рагнеды на вачах у яе зняволенага бацькі і братоў і наступнага іх забоўства ўжо на вачах згвалтаванае дзяўчынкі, і працягам - цэлай чарадой войнаў, сярод якіх найстрашнейшая - так званая "Невядомая вайна" 1654 - 1667 гадоў, якая забрала жыцці паловы насельніцтва сучаснае Беларусі, скончваючы вайной паміж случакамі, якія абаранялі БНР, і войскамі РСФСР, якія акупавалі Беларусь. 
    Як у такіх адкрыта варожых гістарчыных дачыненнях можа быць адзінае бачанне гісторыі паміж гістарычна варожымі народамі - беларусамі і заўжды агрэсіўнымі да нас расійцамі? Хіба толькі зноў вернуцца імперскія ды камуністычныя наратывы пра "одіннарот". 
    Але ж беларускія медыя мусяць гэтаму супрацьстаяць ад самага пачатку! 
  • Адзінврот
    16.05.2024
    Андрусь, а мы знаім хто там ўрот. Кеды браўся за яйцы то масла прапала, ента патамушта розныя Ярмалоўскія па слядох хадзілі. Я Вам шаноўны ось жэ скажу, кахбы ты ня ёрпаўся а гаварыць будзіш па напісанаму і ўслых: "Пратаколы Храмлёўскіх мудрацоў". А да ентых протакалаў ішчо Талмуд Магілёўскай міцэйскай школы на памяць зазубрыш.
  • Анатоль
    16.05.2024
    Андрусь, дзе ты бачыў беларускія медыя?

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта5

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Усе навіны →
Усе навіны

Краіны Балтыі і Скандынавіі выступілі за павелічэнне дапамогі Украіне ў адказ на агрэсію РФ1

Чарга з легкавых машын вярнулася на польскую мяжу

ЗША рэкамендуюць Украіне знізіць прызыўны ўзрост да 18 гадоў3

Ці стала прасцей запісацца на польскую візу пасля ўвядзення фотаверыфікацыі? Досвед чытачоў11

За тры гады ва Украіне стала на 300 тысяч больш людзей з інваліднасцю4

У Вільні прайшла акцыя падтрымкі Васіля Верамейчыка з удзелам каліноўцаў6

У Беларускай праваслаўнай царкве абнавілі цэннік? Вось якія будуць рэкамендаваныя тарыфы20

Трамп вызначыўся з кандыдатурай спецпасланніка ЗША па Украіне. Украінцам ягоны выбар не спадабаецца13

«Раз’ятрана церабіўся». Новыя пераклады з габрэйскай і польскай выклікаюць, хутчэй, пытанні3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта5

«Я тая яшчэ памідорка». Што Ігар Тур піша ў тэлеграм-чатах са свайго асноўнага акаўнта

Галоўнае
Усе навіны →