Гурневіч пра выбары ў Каардынацыйную раду: Беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю
Журналіст Дзмітрый Гурневіч у сваім тэлеграм-канале разважае пра вынікі выбараў у КР.
«Ідэя з Каардынацыйнай радай стала для апазіцыі вялікай паразай. «Прадаць» гісторыю, што прадстаўнічы орган дэмсілаў абралі жыхары ўмоўных Карэлічаў — немагчыма. Рабіць выгляд, што і гэта дасягненне — смешна. Апрача страху і апатыі, прычына і ў тым, што людзі проста не бачаць сэнсу ў гэтых бясконцых структурах, якія і так ні на што не ўплываюць.
Я не сумняюся, што многія ўдзельнікі гэтых выбараў моцна стараліся, мелі візію і добрыя намеры. Гэта адважныя і самаахвярныя людзі. Але выглядае, што беларусы паказалі чырвоную картку гульні ў бюракратыю.
Як журналіст я бачыў, што для аўдыторыі тэма КР была адной з самых нецікавых. Па-сутнасці, гэта быў байкот, бо прагаласаваў усяго 1% грамадзян Беларусі, якія за мяжой.
Ад бюракратыі ва ўсім свеце мараць пазбаўляцца, а ў нас хацелі пераканаць, што ў ёй сіла. Бясконцае будаўніцтва паралельных структур, суполак, саюзаў, рухаў, арганізацый, камітэтаў, правядзенне канферэнцый, абяцанні распрацоўваць рэформы на будучыню — усё гэта, выглядае, шлях у тупік. З гэтага трэба рабіць высновы.
Але і так званаму простаму народу трэба не забываць, што яны атрымаюць ад апазіцыі роўна столькі, колькі ў яе ўкладуць.
30 год няшчасцяў Беларусі звязаныя з тым, што людзі не хацелі цікавіцца палітыкай.
Зразумела, за дзень гэта не зменіцца. Калі людзі не цікавяцца палітыкай, то імі заўсёды будуць кіраваць дыктатары».
Вынікі галасавання ў Каардынацыйную раду: перамог спіс Латушкі з 35%
Названыя 80 асобаў, якія будуць засядаць у новай Каардынацыйнай радзе
6723. Столькі беларусаў прагаласавалі на выбарах у Каардынацыйную раду
Дарагая Каардынацыйная рада да абеду, або Што гэтыя выбары паказалі нават тупому
«Нават бабарыканцы, якія як бы архітэктары выбараў у КР, хочуць рухаць Ціханоўскую ў нейкі бок»
Каментары
https://d2b0v286pbg9yh.cloudfront.net/343712
А ў каго з фота ўклаў сам Гурневіч? У Азарава? Дабравольскага? Пракоп'ева?