Меркаванні1111

«Нават бабарыканцы, якія як бы архітэктары выбараў у КР, хочуць рухаць Ціханоўскую ў нейкі бок»

Палітычны аналітык Арцём Шрайбман у у ютуб-праграме «Часики тикают» выказаўся адносна таго, якія мэты ставяць перад сабой тыя палітыкі, што бяруць удзел у выбарах у Каардынацыйную раду, і якая ад гэтага карысць ці небяспека для Святланы Ціханоўскай ды яе каманды.

Іван Краўцоў. Скрыншот з відэа

Шрайбман упэўнены, што практычна ўсе ўдзельнікі выбараў у перспектыве нацэльваюцца на тое, каб у зручны момант пасунуць Ціханоўскую з цяперашніх пазіцый:

«Абсалютна ўсе ўдзельнікі працэсу, якія ідуць у КР — акрамя офіснага спісу «Еўрапейскі выбар» — ідуць туды для таго, каб неяк рухаць Ціханоўскую ў нейкі бок.

Хтосьці хоча яе проста спіхнуць з парапета, хтосьці хоча браць удзел у фармаванні [яе] кабінета, хтосьці хоча пасунуць яе ў бок іншага парадку дня — мабільнасць або вызваленчая армія.

Нават арганізатары гэтага працэсу — бабарыканцы, якія таксама зайшлі без свайго спісу, але як бы архітэктары гэтага працэсу, — яны таксама хочуць рабіць гэта з той жа інтэнцыяй. Усім [ім] нешта не падабаецца ў Ціханоўскай».

Вядучая Яўгенія Сугак выказала меркаванне, што ў прадстаўніка бабарыканцаў Івана Краўцова ўсё гэта праяўляецца ў меншай ступені, але Шрайбман запярэчыў:

«Гэта на падкорцы. Маючы зносіны з рознымі людзьмі з усіх спісаў, я бачу што дызайн гэтага працэсу ў тым, каб зрабіць больш плюралістычным гэта поле або пасунуць некамфортнае для ўсіх па розных прычынах лідарства Офіса».

Прычыны ж гэтыя не заўсёды супадаюць:

«Гэта ў многіх сядзіць яшчэ там з 2020 года, калі ёсць адчуванне несправядлівасці таго, што працу рабілі адны людзі, а скарысталіся яе пладамі іншыя людзі.

А ёсць людзі, якія на фоне вайны думаюць, што офіс займаецца нейкай лухтой, а трэба казарму будаваць.

Ва ўсіх розныя прычыны хацець нешта памяняць у канфігурацыі лідарства».

І нічога кепскага ці ненармальнага Шрайбман у гэтым не бачыць: 

«Гэта палітычны працэс. Я лічу, што гэта доўгатэрміновая стратэгічная мэта ўсіх, хто туды ідзе. Навошта гэта хаваць?»

Да таго, што ўдзельнікі палітычнага працэсу публічна могуць заяўляць зусім адваротнае, аналітык ставіцца скептычна, бачыць у гэтым толькі тактычныя хітрыкі:

«Цяпер Латушка і Пракоп'еў будуць расказваць казкі, што «не-не, мы хочам пайсці, каб умацаваць Офіс, мы насамрэч прызнаем [лідарства]»… Але гэта ўсё робіцца для таго каб угаварыць Святлану, проста закалыхаць Офіс і Святлану, каб яны падтрымалі выбары напярэдадні і ўключыліся ў іх. А па факце гэтага не адбываецца, Святлана не заклікае галасаваць.

І як бы яны хочуць проста не здавацца занадта пагрозлівымі, але па факце, калі ў іх будзе такая магчымасць цяпер ці ў 2025 годзе, гэта будзе проста падножка ў першы зручны момант».

У той жа час не варта забывацца, што ўся гэтая палітычная кампанія фактычна камерная, і людзей, якіх яна насамрэч цікавіць і тым больш якія ў ёй удзельнічаюць, вельмі мала, і гэта не простыя людзі:

«Ціханоўская выйграла на сапраўдных выбарах, Латушка выйграў на тэлеграм-выбарах. Ды і то нават менш. Гэта выбар нават не ад прадэмакратычных беларусаў, гэта выбар ад ядра ўнутры ядра ўнутры ядра».

Каментары11

  • Так
    26.05.2024
    А вось і бабарыканец Іван - абаронца расейскай мовы ў якога нейкая дзіўная рэакцыя на беларускае нацыянальнае. Вось вам актывісты, якія хочуць прадстаўляць Новую Беларусь.


  • Цэлеоляг
    26.05.2024
    Пасмактаць бюджэтную цыцку
  • Питон
    26.05.2024
    Так, не устану повторять что 99.9(9)% тут говорят на рабсейская, но в переписях (в том числе еще СССР) указывали что родной - беларуский (что-то коло 75% если не больше).. хтота урот.. причем сам себе.. неужели через силу из себя рабсейскую выдавливают с каждым словом?

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку Васіля Верамейчыка5

У Беларусі з'явіўся новы вытворца аўтобусаў2

Блогер Шэры Кот, арыштаваны яшчэ да выбараў-2020, не выйдзе пасля сканчэння тэрміну2

СДПГ зноў вылучыць Олафа Шольца на пасаду канцлера Германіі4

Беларус стаў пераможцам конкурсу піяністаў у Іспаніі

Саджалі на кол, білі жалезным ключом па галаве. Жыццё, каханне і турэмныя здзекі з класіка белліта Кузьмы Чорнага7

У мінскай краме прадаюць пасылкі, якія згубіліся ў працэсе дастаўкі. Блогерцы папаўся вібратар20

Кошт біткойна пераадолеў мяжу 99 тысяч даляраў

У ЗША мужчына выклікаў паліцыю на дапамогу ад нападнікаў, а тая прыехала і застрэліла яго5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа4

Байпол назваў імёны магчымых забойцаў Андрэя Зельцэра. І заявіў, што сілавіка «Нірвану» застрэліў свой жа

Галоўнае
Усе навіны →