Усяго патроху1313

Ад 35 рублёў за букет ля Камароўкі да некалькіх соцень у краме: колькі каштуюць півоні ў сезон. І чаму так дорага?

У тыктоку мінчанка абурылася, што бабулі ля Камароўкі прадаюць півоні па 35 рублёў за букет. Паглядзелі, колькі каштуюць гэтыя кветкі ў розных месцах, а таксама спыталі ў фларыста, чым абумоўлены высокія цэны.

Фота з сайту kvetku.by

Калі вас уразіў кошт півонь у бабуль на вуліцах Мінска, то на сайты букетэрый лепш не заходзіць. Напрыклад, у анлайн-краме cvetok.by півоні прадаюць ад 20 рублёў за штуку да 305 рублёў за букет з 9 штук.

@me_alexiasheba

♬ оригинальный звук - Alexia Sheba

А flowwow.by, напрыклад, прапаноўваюць з дастаўкай букет з 25 півонь сорту «Сара Бернар» за 772 рублі.

На сайце kvetku.by тэарэтычна можна замовіць нават букет са 101 півоні — праўда, каштаваць гэта будзе 3060 рублёў (за ружовыя кветкі) ці 3180 рублёў (за белыя).

Скрыншот сайту kvetku.by

Больш танныя варыянты можна адшукаць на «Куфары». Напрыклад, фларыстка з Мінска прапаноўвае 13 півоній у скрынцы за 70 рублёў. Ёсць і бюджэтныя прапановы ад тых, хто сам вырошчвае крыху кветак на лецішчы ці нават у сталіцы ў прыватным сектары. У апошнім выпадку можна не хвалявацца за свежасць півонь, бо абяцаюць зрэзаць з куста пры пакупніку тыя кветкі, якія спадабаюцца. Тыя, хто мае шмат раскошных кустоў, часам кажуць, што дазволяць у іх пафатаграфавацца.

Скрыншот аб'явы на «Куфары»

«На зрэз» півоні прапаноўваюць у сярэднім па 2-4 рублі за штуку. Але ёсць прапановы больш дарагіх сартоў — напрыклад, за адну півоню «Сара Бернар» просяць 8 рублёў. Некаторыя прадаўцы гатовыя загарнуць букет у крафтавую паперу або перавязаць стужачкай. Нехта пазначае, што можа даставіць кветкі замоўцы. А нехта аддае півоні па смешных цэнах (напрыклад, за букет з 15 кветак аўтар аб’явы хоча атрымаць усяго 13 рублёў), але з умовай самавывазу з Лошыцы.

Скрыншот аб'явы на «Куфары»

«Наша Ніва» спытала ў фларыста, чым абумоўлены высокія цэны на півоні ў сезон:

— Ёсць некалькі прычын. Зразумела, больш дарагімі будуць півоні, якія прывозяць з іншых краін, бо кошт дастаўкі таксама трэба ўлічваць. Калі мы гаворым пра беларускія півоні, то трэба разумець, што іх складаней выгадаваць, чым, напрыклад, цюльпаны. Ты пасадзіў цыбуліны цюльпанаў — яны ўзышлі праз два тыдні, а яшчэ дзён праз 10 распусціліся. Каб атрымаць кветкі ад куста півонь, трэба пачакаць 2-3 гады (ёсць сарты, калі прыйдзецца і даўжэй чакаць). Плюс важна стварыць камфортнае асяроддзе для расліны. Калі куст захварэў, яго нельга вылечыць — можна толькі выкапаць і знішчыць, каб ён не заразіў іншыя.

Адзін з галоўных фактараў, які ўплывае на кошт беларускіх півонь у сезон, — гэта мода.

— Адкрыйце інстаграм. Амаль у кожнай другой дзяўчыны будуць фоты з півонямі. Бабулькі каля метро, можа, і нічога не ведаюць пра інстаграм, але калі яны бачаць, што півоні актыўна купляюць, дык, канешне, яны будуць павышаць цэны. Упэўнены, што калі фота з півонямі сыдзе з летніх трэндаў, то ў наступным годзе кветкі адчувальна патаннеюць — прынамсі беларускія ў сезон.

Каментары13

  • Кветкі
    28.05.2024
    Такое адчуванне, што некаторыя мінчукі думаюць, што гэта так проста нешта вырасціць, што ім ледзь не задарма павінны прадаваць букеты. А вы вазьміце ды паспрабуйце самастойна вырасціць хоць адну кветку ці цыбульчыну. Ці будзеце вы тады абурацца коштам і прадаваць вынік сваёй працы за капейкі?
  • Žvir
    28.05.2024
    U mianie svaje rastuć, pryhožyja, žyvyja.
  • Žvir
    28.05.2024
    Кветкі, nie durycie halavý, vyraścić pivoni nićoha nie kaśtuje, i amal nićoha nie patrabuje. Inšaja sprava, što nichto nia choča heta rabić, i tamu na rynku ich mala, voś vam i košt.

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →