Пенсіянерка згубілася ў лесе ў Івацэвіцкім раёне — яе шукалі 164 чалавекі і 51 адзінка тэхнікі
Знайшлі праз амаль двое сутак.
65-гадовая жанчына пайшла 31 мая з пасёлка Целяханы ў лес па траву — і знікла.
Спачатку муж і мясцовыя жыхары спрабавалі адшукаць пенсіянерку самастойна, але спробы не ўвянчаліся поспехам. Тады сваякі вырашылі прыцягнуць МНС.
У пошукавай аперацыі ўдзельнічалі 164 чалавекі, у тым ліку добраахвотнікі, і 51 адзінка тэхнікі. Для абследавання лесу ўжываліся дроны з цеплавізарам.
Да вечара 1 чэрвеня былі выяўленыя сляды жанчыны, неўзабаве валанцёры знайшлі пальчатку пенсіянеркі. Саму жанчыну выявілі ў 11.25 2 чэрвеня — яна ішла па лесе. Яе паклалі на насілкі і перадалі медыкам. Пенсіянерку шпіталізавалі.
Каментары