Грамадства22

Жыхара Оршы асудзілі двойчы за абразу Лукашэнкі

У судзе Аршанскага раёна і Оршы 4 чэрвеня разгледзелі крымінальную справу Сяргея Гняўко. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (ч.2 арт. 368 КК), прычым паўторна. Справу разглядала суддзя Юля Вяршыніна.

Першы раз Сяргея Гняўко асудзілі па гэтым жа артыкуле (ч. 1 арт. 368 КК) у судзе Кастрычніцкага раёна горада Мінска 5 мая. Прысуд невядомы, аднак у большасці выпадкаў за абразу Лукашэнкі людзей пазбаўляюць волі, піша «Вясна».

Пад гэтае апісанне падыходзіць у сацыяльных сетках 47-гадовы Сяргей Леанідавіч Гняўко. Ён часта ездзіў на заробкі ў Санкт-Пецярбург.

Судом было ўстаноўлена, што Сяргей Гняўко раней асуджаны за публічную абразу Лукашэнкі, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, у прысутнасці супрацоўнікаў пастарункаў і работніка спецізалятара «публічна вымавіў выказванне, якое змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, у адрас Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з ажыццяўленнем ім сваіх паўнамоцтваў».

Суд прызнаў тады Сяргея Гняўко вінаватым, прызначыўшы чатыры гады

Па сукупнасці прысудаў да прызначанага пакарання суд часткова далучыў неадбытае пакаранне па папярэднім прысудзе, у выніку атрымалася чатыры з паловай гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары2

  • Лейцар коркавы
    06.06.2024
    Суддзя, ты чалавека адправіла на 4,5 гады за калючы дрот за тое, што сказаў праўду? Няўжо лукашэнка безсмяротны, і вы ўсе будзеце сядзець да пенсіі ды караць беларусаў такімі тэрмінамі? Змены будуць, абавязкова, але што вы будзеце потым казаць.
  • Глядзі праўдзе ў вочы
    06.06.2024
    Лейцар коркавы, зменаў не будзе, пасля лукашэнкі масква прышле кагось яшчэ, а апазіцыя так і будзе сядзець і княваць пра справядлівасць, а ўсё таму што кіруе сіла, а не праўда

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Усе навіны →
Усе навіны

Аляксей Дзікавіцкі расказаў, дзе будзе цяпер працаваць8

Даляр апусціўся за адзнаку 3,5 рубля3

У жонкі беларускага тэнісіста ў Пецярбургу сцягнулі залаты ланцужок4

Як у школьныя электронныя дзённікі трапіла рэклама піва? З'явілася тлумачэнне3

Манашак Свята-Елісавецінскага манастыра прагналі яшчэ з аднаго кірмаша ў Польшчы21

У Варшаве пачынаецца суд па справе згвалтавання і забойства беларускі Лізы2

У Брытаніі ідзе суд над балгарамі, якіх падазраюць у шпіянажы на карысць Расіі

Мінздароўя ўстанавіла нормы прыёму пацыентаў

«Было адчуванне, што людзі ўжо не хочуць вайны». Аляксей Ластоўскі аб наведванні Сірыі і рэжыме Асада як меншым зле15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу1

«Шугануць Берлін ды іншых еўрапейцаў». Пуцінскі «Арэшнік» можа быць толькі зрэжысіраваным шоу

Галоўнае
Усе навіны →