Свет33

Сына Джо Байдэна Хантэра прызналі вінаватым у судзе па справе аб куплі ім зброі. Яму пагражае рэальны тэрмін

Прысяжныя ў судзе ў штаце Дэлавэр раіліся ў аўторак тры гадзіны і вырашылі прызнаць Хантэра Байдэна вінаватым па ўсіх трох пунктах абвінавачвання.

Хантэр Байдэн. Фота: Matt Slocum / AP

Суд прысяжных прызнаў сына прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, Хантэра Байдэна, вінаватым у тым, што ён схлусіў адносна ўжывання наркотыкаў пры куплі агнястрэльнай зброі, піша Бі-бі-сі.

Сутнасць выстаўленага 54-гадоваму Байдэну-малодшаму абвінавачвання ў тым, што ён у 2018 годзе, будучы нарказалежным (ён ужываў крэк), схаваў гэта пры куплі пісталета.

«Тое, што Хантэр Байдэн прызнаны вінаватым у хлусні пра ўжыванне наркотыкаў пры падачы заявы на ліцэнзію на зброю, наўрад ці паўплывае на ход прэзідэнцкай кампаніі і на тое, як амерыканцы прагаласуюць на лістападаўскіх выбарах […] але абвінаваўчы вердыкт напэўна стане цяжкім асабістым ударам для прэзідэнта ЗША», — лічыць аглядальнік Бі-бі-сі па Паўночнай Амерыцы Энтані Зуркер.

Пасля абвяшчэння вердыкту суддзя сказаў толькі, што прысуд можа быць вынесены на працягу 120 дзён, і канкрэтную дату не прызначыў.

Байдэну тэарэтычна пагражае да 25 гадоў турмы, але на практыцы, на думку юрыстаў, калі ён і будзе адпраўлены ў турму, то наўрад ці больш, чым на пару гадоў.

Як тлумачыць прафесар юрыдычнага каледжа Паўднёвага Тэхаса Дру Стывенсан, па самым сур'ёзным з абвінавачванняў — у тым, што ён валодаў зброяй, будучы спажыўцом забароненых наркотыкаў — максімальнае пакаранне складае 10 гадоў, але па яго, прафесара Стывенсана, назіраннях, па гэтым артыкуле рэальны прызначаны тэрмін не перавышаў пяці гадоў, і яго атрымалі толькі сем чалавек, сапраўды небяспечныя злачынцы.

Што тычыцца ілжывых даных у анкеце на зброю, то рэальных тэрмінаў па такім абвінавачванні прафесар Стывенсан наогул не памятае.

У верасні Байдэну-малодшаму трэба будзе ісці ў суд па патэнцыйна значна больш важнай у палітычным сэнсе справе — аб сыходжанні ад падаткаў з даходаў у 1,5 млн даляраў.

«Гэты працэс, які пачнецца за пару месяцаў да выбараў, можа быць, будзе не такім эмацыйным, як той, што прайшоў у дэлавэрскім судзе, але замежныя ўгоды Хантэра і ягоныя фінансавыя сувязі з бацькам з'яўляюцца прадметам пільнай увагі з боку апанентаў Байдэна, рэспубліканцаў. З нарказалежнасцю і яе наступствамі сутыкаліся ў жыцці многія амерыканцы. Але вось падазрэнні ў фінансавай непрыстойнасці і падатковым махлярстве могуць выклікаць у галасуючай амерыканскай грамадскасці менш спагады», — тлумачыць Зуркер.

Каментары3

  • Acab
    12.06.2024
    Тое, што Хантэр Байдэн прызнаны вінаватым у хлусні пра ўжыванне наркотыкаў пры падачы заявы на ліцэнзію на зброю наўрад ці паўплывае на ход прэзідэнцкай кампаніі і на тое, як амерыканцы прагаласуюць на лістападаўскіх выбарах […] але абвінаваўчы вердыкт напэўна стане цяжкім асабістым ударам для прэзідэнта ЗША» - дзяржаўны журналіст Энтані Зуркэр памыляецца ў абодвух цьверджаньнях. Спадар Байдэн Стары блытае Украіну зь Іракам, не пазнае ўласнае дачкі і таму малатмавярна, каб трымаў ў галаве ня тое, каб сынаў лёс, а хаця наяўнасьць ў сябе сына. Ну і падобныя здарэньні з роднымі звычайна моцна ўплываюць на сымпатыі выбарцаў ў нэгатыўным пляне
  • У Трампа память как у слона!
    12.06.2024
    Не знаю, что там помнит мистер Джо, у народца точно память как у рыбки. Затравлены кредитами, обмануты брейкньюсами людишки не помнят, что было вчера и как их звать. Очевидно, что леваки понимая, что Сонный долго не протянет (а таскать Джо как в «Уикенд с Барни» это крайний вариант) и их выволокут на свет божий за волосья, поменяют по-тихому Джо на Хантера и народец это не заметит, при явной схожести Байденов. 
    И ещё 4 года будут мутить тёмные делишки за кулисой бодро шагающего Джо-Хантера!

  • Даведка
    12.06.2024
    Момант, вось што галоунае ва усей справе з гэтыми судами пра Байдэна да Трампа. Каб не саскочыли з дыстанцыи раней часа "Х" и не было нияких иншых сюрпрызау. Таму як ихним куклаводам патрэбны поуныя гарантыи запланаванага сцэнару.

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Усе навіны →
Усе навіны

Улады пашырылі «экстрэмісцкае фармаванне» праекта «Зеркало». Такой фармулёўкі раней не было3

БелТА пасля розгаласу спярша падкарэктавала, а пасля прыбрала артыкул з акрэсленнямі «сіянісцкі»2

«Анекдот!». Зяленскі выказаў усё, што думае пра пасярэдніцтва Орбана4

У сетцы стрытфуду ў Мінску пачалі прадаваць вафлі з селядцом2

Учарашні вецер знёс і паламаў у чалавека цяпліцу за 1500 даляраў2

Жыхары прыватнага дома ў Вілейцы ператварылі свой двор у казачны маёнтак ВІДЭА1

На станцыі «Спартыўная» хлопец апынуўся на рэйках — цягнік спыніўся проста перад ім3

Знайшлі мёртвым мужчыну, якога ўчора абвяшчалі ў вышук

З'явіліся падрабязнасці забойства расійскага генерала ў цэнтры Масквы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы3

Дзмітрыеў расказаў немцам, чаго Лукашэнка можа хацець ад Еўропы

Галоўнае
Усе навіны →