Прынамсі пяцёра працаўнікоў металатканага завода Haver BY былі затрыманыя ў выніку рэйду.
Пра гэта 16 чэрвеня паведаміў адзін з каналаў сілавікоў.
Як паведамілі прапагандысты, на прыватным прадпрыемстве 14 чэрвеня прайшла «адпрацоўка экстрэмістаў». У апублікаваным роліку бачна, як сілавікі з аўтаматамі і ў поўным абмундзіраванні ўрываліся ў цэхі, адцягвалі рабочых ад станкоў, укладвалі на зямлю і заводзілі рукі за спіну.
На якой падставе былі затрыманыя работнікі і які іх працэсуальны статус — не паведамляецца.
ТАА «ХАВЕР BY металатканы завод» — даччынае прадпрыемства нямецкага канцэрна Haver & Boecker OHG, паведамляецца на сайце прадпрыемства. Завод займаецца вытворчасцю металічных сетак.
Каментары