Генпракуратура Украіны паведаміла пра абезгалоўліванне ўкраінскіх палонных расійскімі вайскоўцамі
Генеральны пракурор Украіны Андрэй Косцін у сацсетцы X згадаў пра «новыя жудасныя доказы злачыннай палітыкі РФ, накіраванай на знішчэнне ўкраінцаў».
Паводле Андрэя Косціна, ягонае ведамства атрымала інфармацыю, што расійскія камандзіры аддалі загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў, затое забіваць іх з нечалавечай жорсткасцю — шляхам абезгалоўлівання. Факт здзяйснення падобнага злачынства, паводле яго, быў зафіксаваны ў Данецкай вобласці.
Як сцвярджае ўкраінскі генеральны пракурор, «гэтыя злачынныя загады былі аддадзеныя на ўзроўні кіраўніцтва батальёна і роты акупацыйных войскаў».
У пацвярджэнне слоў ён апублікаваў фота ўкраінскага бронеаўтамабіля «Козак-7», на капоце якога, мяркуючы па ўсім, ляжыць галава чалавека, якая на здымку заблюраная.
Каментары