Грамадства22

Саша Філіпенка: Бацька ходзіць на допыты

Пісьменнік Саша Філіпенка ў інтэрв'ю «Белсату» расказаў, як развіваецца сітуацыя вакол ягонага бацькі, якога затрымлівалі ў лістападзе мінулага года на 13 сутак.

Фота: Белсат

«Калі бацька апынуўся на свабодзе, з тыдзень усе выдыхалі, а потым мы паразмаўлялі і пастанавілі, што я буду працягваць рабіць тое, што раблю.

Гэта вельмі бязглузда б выглядала: я 10 гадоў кажу пра тое, што адбываецца ў Беларусі, а калі кранулася маёй сям’і, быццам адразу змоўк. Нельга спыняцца, бо гэта не толькі пра маю сям’ю, а пра сотні тысяч сем’яў у Беларусі.

Бацька ходзіць на допыты, мне здаецца, у яго стакгольмскі сіндром, бо ён мне сказаў: «У цябе такая добрая следчая». Яна ў яго запытала, «ці ганарыцца Саша Беларуссю»,

і бацька адказаў, што так, вядома, Саша ганарыцца Беларуссю і было б добра, каб Беларусь пачала ганарыцца ім.

Гэта цяжкае пытанне, кожны дзень ты разумееш, што пасля якога-кольвек чарговага інтэрв’ю яго могуць ізноў затрымаць», — сказаў Філіпенка.

***

Бацьку беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі затрымалі ў лістападзе 2023 года ў Мінску сілавікі і на 13 сутак змясцілі на Акрэсціна — фармальна за рэпост з «Люстэрка», але фактычна за публічную дзейнасць сына.

«Аднойчы патэлефанаваў мужчына, які сядзеў з маім бацькам у адной камеры і цяпер ужо на волі. Ён сказаў, што мой бацька вельмі адважны, што ён падбадзёрваў і падтрымліваў сваіх сукамернікаў, заўсёды жартаваў. Мужчына таксама сказаў, што бацька моцна непакоіцца за нас з мамай, цікавіцца, як нашы справы. Я вельмі ганаруся ім і ведаю, што ён таксама мной моцна ганарыцца», — расказваў тады Саша Філіпенка.

Пісьменнік таксама распавёў пра тое, як менавіта праходзіла затрыманне бацькі. Ён адзначыў, што канфіскаваны сілавікамі тэлефон яго мамы пасля ператрусу ўсё яшчэ бачны ў анлайне.

«Узброеныя людзі ўварваліся ў кватэру да маіх бацькоў і загадалі ім легчы на ​​падлогу, надзелі на іх кайданкі. Майму бацьку 62 гады, а маці — 60. Занадта жорстка, улічваючы, што мае бацькі ніяк не маглі нашкодзіць васьмі сілавікам са зброяй. 

Мае бацькі не маглі мне патэлефанаваць, бо ўсе тэлефоны забралі. Я падтрымліваў сувязь з мамай праз суседзяў і маю бабулю. Канфіскаваны тэлефон мамы, дарэчы, усё яшчэ можна ўбачыць у анлайне», — казаў Філіпенка.

Саша Філіпенка — вядомы беларускі пісьменнік, журналіст і публіцыст. Аўтар кніг «Былы сын», «Крэмулятар», «Чырвоны Крыж», «Вяртанне ў астрог», «Цкаванне». Ягоныя раманы перакладзеныя на многія мовы. Філіпенка рэзка крытыкуе ўлады Беларусі і Расіі. З 2004 да 2020 года жыў у Расіі, дзе працаваў у незалежных СМІ. 

Улетку 2023 года ў Вільні была пастаўлена яго п'еса «Ціхары» пра падзеі ў Беларусі ў 2030 годзе. Па сюжэце настаў апакаліпсіс, але нават ён не спыніў палітычных судоў, якія праводзяць у бункеры.

Сёння ў віленскім тэатры «Avgusta» на Антокалі адбудзецца чарговы яе паказ.

Нядаўна Саша Філіпенка расказаў, што зараз яго творы будуць выходзіць па-беларуску.

Каментары2

  • Включите мозг, если там что осталось
    19.06.2024
    Ему на допыты ходить нужно, а тикать в эмиграцию пока не посадили. Нет, тут живёт стадо непуганных ослов, а не люди.
  • Так
    19.06.2024
    А допыты часам не на расейская, якую Саша так любіць і нават аднойны назваў патэнцыйнай мовай свабоды?

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць 24-гадовую Alfa Romeo 166 за 15 тысяч даляраў. Што ў ёй такога?4

Правакатара і даносчыка Яўгена Какойту афіцыйна прызналі палітвязнем3

Сясцёр-беларусак, якія зніклі ў турэцкіх гарах, знайшлі жывымі5

Нейрасеткі могуць выпадкова выдаць інструкцыю стварэння ядзернай зброі?

У Азіі затрымалі былога байца Палка Каліноўскага20

Памілавалі яшчэ 32 палітвязняў9

Комік Нарышкін расказаў, як яму забаранілі ўезд у Літву2

«Нас, лічы, выкралі!» Хлопец з дзяўчынай не выйшлі з аўтобуса на канчатковым прыпынку, і кіроўца звёз іх2

Капітанам кітайскага судна, якое падазраюць у пашкоджанні кабеляў на дне Балтыйскага мора, аказаўся грамадзянін Расіі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

«Сказаў: я тут нічога прасіць не буду». Жонка расказала, як Верамейчыка прызналі пагрозай у Літве

Галоўнае
Усе навіны →