Кампанія з двух непаўналетніх хлопцаў і трох дзяўчат адпачывала на неабсталяваным для купання беразе ракі Харапуць. Для аднаго з іх гэты адпачынак скончыўся трагічна, паведаміў Следчы камітэт.
Каля 16:30 гадзін двое хлопцаў вырашылі выкупацца. Цячэнне вынесла 15-гадовага падлетка на сярэдзіну хуткаплыннай ракі, і там ён сышоў пад ваду.
Прыкладна праз тры гадзіны пошукавых мерапрыемстваў супрацоўнікі АСВОДу дасталі з вады цела хлопчыка.
Каментары