Аблава ў Фаніпалі: за ўдзел у пратэстах затрымалі шэсць чалавек
Аднаго мужчыну затрымалі разам з жонкай.
Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з шасцю затрыманымі за ўдзел у акцыі пратэсту жыхарамі Фаніпаля. На відэа затрыманыя беларусы кажуць, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў сваім горадзе.
Разам з іншымі людзьмі яны прайшлі па вуліцах Фаніпаля, у тым ліку і па праезнай частцы.
Медыязона знайшла профілі трох затрыманых у сацсетках: Вікторыі Янушкевіч, Івана Мельніка, Андрэя Шайкоўскага. Апошняга затрымалі разам з жонкай.
У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якім артыкуле іх абвінавачваюць — невядома.
Каментары