Удар прыйшоўся на раён недалёка ад цэнтра горада.
Расія ў нядзелю 30 чэрвеня атакуе Харкаў кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі.
Па папярэдніх даных, адзін чалавек загінуў, дзевяць параненыя (сярод іх — васьмімесячнае дзіця), паведамляе кіраўнік Харкаўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Алег Сінягубаў.
Загарэлася таксама аддзяленне пошты і сем аўто.
Каментары