Гэта чацвертая краіна, якую наведаў з пачатку ліпеня прэм'ер Венгрыі, якая старшынюе з 1 ліпеня ў ЕС.
Старшыня КНР Сі Цзіньпін і Віктар Орбан правялі сустрэчу ў Пекіне, куды прыбыў прэм'ер Венгрыі ў рамках сваёй мірнай місіі па Украіне.
«Акрамя супрацьлеглых бакоў, тры сусветныя дзяржавы — Злучаныя Штаты, ЕС і Кітай — будуць вырашаць, калі скончыцца расійска-ўкраінская вайна. Пасля маіх сустрэч з супрацьлеглымі бакамі, менавіта таму мы прыехалі ў Пекін», — напісаў Віктар Орбан у сваім інстаграме.
Падрабязнасці сустрэчы не прыводзяцца. Орбан паведаміў аб прыбыцці ў Кітай каля 2:00 па мінскім часе.
Раней Орбан наведаў Кіеў, Маскву і Азербайджан (Нагорны Карабах).
Каментары