Прэм'ер-міністр Венгрыі ўчора позна вечарам прыбыў з візітам у Азербайджан для ўдзелу ў нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі цюркскіх дзяржаў (АЦД), што пройдзе ў Шушы (Нагорны Карабах).
У Фізулінскім міжнародным аэрапорце (знаходзіцца на тэрыторыі, якую раней кантралявала армія Нагорнага Карабаха), дзе луналі дзяржаўныя сцягі краін — членаў АЦД, у гонар высокага госця была пашыхтавана ганаровая варта, паведамляе Азертадж.
Віктар Орбан у пачатку тыдня наведаў Кіеў, ён назваў гэты візіт паездкай кіраўніка краіны, якая старшынюе ў ЕС, а ўчора наведаў Маскву, сказаўшы, што ляціць туды з пэўнай місіяй.
Аднак топ-чыноўнікі ЕС назвалі гэты візіт Орбана выключна візітам прэм'ера Венгрыі без якіх-небудзь паўнамоцтваў Еўрасаюза.
Таксама ў Азербайджан прыляцелі прэзідэнты Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана.
Каментары