«Не дазваляйце спецслужбам Беларусі выкарыстоўваць вас». МЗС Польшчы выпусціў ролік для патэнцыйных мігрантаў
Дыппрадстаўніцтвы Польшчы на Блізкім Усходзе, а таксама ў краінах Азіі і Афрыкі публікуюць відэа ў рамках новай інфармацыйнай кампаніі.
МЗС Польшчы запусціла інфармацыйную кампанію, закліканую адпудзіць патэнцыйных нелегальных мігрантаў ад спробаў перасекчы польскую мяжу з дапамогай беларускіх і расійскіх спецслужбаў.
Дыппрадстаўніцтвы Польшчы ў краінах Блізкага Усходу, Афрыкі і Азіі публікуюць відэа, на якім выяўленыя ўзброеныя салдаты, што ахоўваюць польска-беларускую мяжу.
«Не дазваляйце беларускім і расійскім службам выкарыстоўваць вас. Тыя, хто кажа, што польска-беларускую мяжу лёгка перасекчы, падманваюць вас. Тыя, хто кажа, што за грошы вас перавязуць у Еўропу праз польска-беларускую мяжу, рабуюць вас», — гаворыцца ў роліку.
Don't allow yourselves to be exploited by Belarussian and Russian services.
Those who say that the Polish-Belarusian border is easy to cross are cheating you.
Those who say they'll take you to Europe across the - border for money-they are stealing from you #BezpiecznaGranica pic.twitter.com/RZtCHb4yrm
Закадравы голас нагадвае, што мяжу ахоўваюць некалькі тысяч салдат, памежнікі, а таксама плот, балоты і пушчы. Аўтары відэа заклікаюць не паддавацца на нядобрасумленнае выкарыстанне праваднікамі, а таксама не дазваляць маніпуляваць сабой спецслужбам Беларусі і Расіі.
«Польская мяжа — гэта не адкрытая брама для нелегальнай міграцыі», — заяўляецца ў відэа.
Ролікі падрыхтаваныя ў шасці моўных версіях: рускай, арабскай, французскай, англійскай, турэцкай і польскай. Відэа збіраюцца распаўсюджваць па розных каналах у краінах, адкуль родам большасць нелегальных мігрантаў.
Каментары