Больш за 100 вайскоўцаў адправілі ў Мазыр і Лельчыцы для ліквідацыі наступстваў урагану
Беларускія вайскоўцы акажуць дапамогу цывільнаму насельніцтву падчас ліквідацыі наступстваў непагадзі ў Гомельскай вобласці, паведаміла Мінабароны ў сваім тэлеграм-канале
Рашэннем міністра абароны зводныя падраздзяленні накіруюцца ў Мазырскі раён, а таксама гарадскі пасёлак Лельчыцы, паведаміла ведамства.
Бура, што пранеслася ў нядзелю над Гомельскай вобласцю, амаль на двое сутак пакінула без электрычнасці і вады больш за 100 тысяч чалавек. У рэгіёне абвешчана надзвычайная сітуацыя.
Мазырская вертыкальшчыца далажыла пра аднаўленне водазабеспячэння. У каментарах ёй пярэчаць
Мінэнерга паведаміла пра аднаўленне электразабеспячэння Мазыра
Праблемы з электрычнасцю на Мазыршчыне б'юць па медыцынскіх установах
Жыхары Мазыра сталі ў гіганцкую чаргу, каб падзарадзіць тэлефоны ВІДЭА
Чаму ў Мазыры амаль двое сутак не маглі аднавіць электразабеспячэнне? І пры чым тут вайна
Каментары